Грамадства

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю

Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка здзейсніў рабочую паездку ў Верхнядзвінскі раён, дзе азнаёміўся з сучасным праектам у сферы мясной жывёлагадоўлі. Там наведаў новае сучаснае жывёлагадоўчае прадпрыемства «Чырвоны Бор Агра», уладальнікам якога з'яўляецца бізнесмен Мікалай Варабей, паведамляе яго прэс-служба.

President.gov.by

Гэтае прадпрыемства спецыялізуецца на мясной жывёлагадоўлі. Адпаведна, патрэбныя землі для вытворчасці кармоў. Ён яшчэ да прыезду ўважліва вывучыў карту раёна і вызначыў тыя землі, якія можна прапанаваць эфектыўнаму прыватніку для развіцця вытворчасці. Такую перадачу актываў прыватнаму бізнэсу Аляксандр Лукашэнка назваў крайнім варыянтам, але ў дадзеным выпадку гэты крок апраўданы.

«Мікалай, калі ты хочаш падтрымкі, я вось дома адзначыў, што ты павінен узяць. Я гатовы табе гэта перадаць, — звярнуўся ён да бізнэсмена, паказваючы на карце канкрэтныя ўчасткі зямлі. — Тут трэба кардынальна нешта зрабіць. Гэтаму комплексу (жывёлагадоўчаму) патрэбныя кармы. Гэтыя землі, якія ёсць, павінны забяспечыць цябе кармамі. Прадстаў мне да вясны план».

Аляксандр Лукашэнка таксама паабяцаў падтрымку гэтаму аграбізнэсу нараўне з агульнымі падыходамі.

«Вялікіх грошай няма. Будзем датаваць вас, як усіх», — сказаў ён.

Аналагічна ён выказаў падтрымку і праектам у сферы дрэваапрацоўкі і турызму.

«Лес і зямля — твае, турыстычны кірунак — твой. Карміць людзей, якія прыедуць сюды адпачываць, — адсюль вазьмі, накармі людзей. Як ты гэта і робіш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску5

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам29

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш2

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску5

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць