Водазмяшчэнне танкера складзе 40 тысяч тон.

Фота: Thierry Monasse / Getty Images
Першы танкер з расійскім дызельным палівам адправіцца ў ЗША 22 кастрычніка. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Аляксандр Новак, піша ТАСС.
«Першы танкер, як плануецца, выйдзе з порта заўтра, 22‑га чысла. У Злучаныя Штаты Амерыкі», — цытуе яго ТАСС.
Водазмяшчэнне танкера складзе 40 тысяч тон.
«А за ім, безумоўна, пойдуць наступныя партыі. Як і было дамоўлена паміж двума лідарамі, мы будзем задавальняць патрэбы Злучаных Штатаў Амерыкі ў межах нашых магчымасцей», — сказаў ён.
Заява Новака прагучала на фоне пачатку перамоў Уладзіміра Пуціна і спецыяльнага пасланніка ЗША Стыва Уіткафа.
Каментары