Свет33

Зяленскі затрымаўся ў Нарвегіі, чакаючы вяртання Уіткафа пасля перамоў з Пуціным

«Магчыма, мы сустрэнем яго ў аэрапорце. Мы спадзяёмся атрымаць ад яго інфармацыю», — сказаў прэм'ер Нарвегіі.

Стыў Уіткаф, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб, Уладзімір Зяленскі, прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ, фота Heiko Junge/Pool NTB via AP

Уладзімір Зяленскі застаўся ў Нарвегіі пасля ўчорашняй сустрэчы з амерыканскім перамоўшчыкам па Украіне Стывам Уіткафам. У Нарвегіі чакаюць, што пасля завяршэння перамоў у Расіі Уіткаф у сераду вернецца ў Осла, што можа сведчыць пра актывізацыю перамоў і пераход да «чаўночнай дыпламатыі», піша Moscow Times.

«Раніцай правялі яшчэ адну сустрэчу з Ёнасам у Осла. Шмат што залежыць ад таго, ці ўдасца сёння амерыканскаму боку пачуць ад Расіі нешта новае — пра мір, а не пра працяг вайны», — паведаміў у сераду Зяленскі ў сваіх сацыяльных сетках.

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ заявіў, што пасля завяршэння перамоў у Расіі Уіткаф у сераду вернецца ў Осла.

«Магчыма, мы сустрэнем яго ў аэрапорце. Мы спадзяёмся атрымаць ад яго інфармацыю», — сказаў Сторэ.

Напярэдадні пасля сустрэчы з Уіткафам Зяленскі заявіў, што ЗША і Украіна ўзгаднілі ў Нарвегіі шэраг прапаноў па завяршэнні вайны ва Украіне, у тым ліку гарантыі бяспекі для Кіева.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што сустрэча Уіткафа з Зяленскім прайшла пазітыўна і што Уіткаф перадасць яе вынікі Расіі.

Каментары3

  • І
    21.10.2026
    Масковія вядзе агрэсіўную вайну з мэтай адрадзіць сферы ўплыву і адкрыць шлях да таталітарызму і генацыду паняволеных народаў.

    Украіна змагаецца не толькі за сваю незалежнасць, але і за тое, каб расійская ваенная машына не дайшла да іншых краін.

    Дзеянні адміністрацыі Трампа ў дачыненні да Украіны і еўрапейскіх саюзнікаў падрываюць адзінства Захаду і давер да гарантый амерыканскай бяспекі. Ціск на Еўропу і палітыку ў дачыненні да Украіны могуць прынесці Крамлю тое, чаго Расія не змагла дасягнуць сілай: захоп без бою тых тэрыторый Украіны якія Масковія не здольна захапіць, аслабленне НАТА і разбурэнне трансатлантычнай салідарнасці.
  • J20
    21.10.2026
    Крамлёўскі злачынец пуцін планаваў напад на Польшчу і краіны Балтыі, але Украіна сарвала гэтыя планы.
    У пачатку сакавіка 2023 года адна з самых папулярных брытанскіх газет „The Sun” выдаліў фрагменты з сакрэтных дакументаў ФСБ Расіі, якія паказваюць, што пуцін напярэдадні шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну лічыў, што расейская армія зможа хутка захапіць Кіеў. Расейскі дыктатар чакаў, што Захад, напалоханы хуткім крахам украінскай дзяржавы, пачне прасіць яго не „harm him”. Ён чакаў, што ў выніку НАТА разваліцца, і некаторыя краіны, якія раней былі часткай Альянсу, нават стануць чарговай ахвярай Масковіі. І ў першую чаргу гэта Польшча і краіны Балтыі. Каб дасягнуць такога выніку, Расеі давядзецца шантажаваць свет пагрозай выкарыстання ядзернай зброі і суступіць ў чарговых апетытах Крамля.
    Масковія не адмовілася ад сваіх мэтаў.
    Адной з самых актуальных геапалітычных патрэб Масковіі з'яўляецца мэта уваскрасіць сваю змрочную імперыю зла.
  • Вольга
    21.10.2026
    Ад віцькоффа немагчыма атрымаць інфармацыю - ці то ў аэрапорце, ці недзе яшчэ - бо гэта чалавек-прапаганда ягонага наймальніка. Ён не дзяржслужбовец - ён такі ж чорны рыэлтар, як і трамп. Але калі ў Зяленскага ёсць план, як яго трахнуць - будзе вельмі добра.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць