Экспертызу вырабаў з Беларусі правялі спецыялісты Расспажыўнагляда у Карэліі.
Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі выявілі перабор кадмію ў добрушскім посудзе ў 240 разоў.
Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі правялі экспертызу вырабаў з Беларусі.
Колькасць кадмію ў посудзе Добрушскага фарфоравага завода перавышала нарматывы ў дзвесце сарок разоў, свінцу – у шэсцьдзесят разоў.Аналагічная сітуацыя з посудам маркі «Haus Muller Zepter»: там выявілася павышанае ўтрыманне жалеза, нікелю і марганцу.
Прадстаўнікі кампаніі «Zepter» заяўляюць, што вырабы маркі «Haus Muller» не маюць ніякага дачынення да іх прадукцыі. Яны нават не значацца ў расейскім санітарна-эпідэмічным рэестры. Посуд з Беларусі, наадварот, сертыфікаваны, аднак і гэта не выратавала вытворцаў ад парушэння гігіенічных нарматываў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары