Эканоміка55

Рэкламуйма па-беларуску!

Чаму сусветныя брэнды пачынаюць рэкламавацца па-беларуску? Тлумачыць прадстаўнік маркі Ceresit.

Большасць з тых, хто сочыць за гульнямі чэмпіянату свету па футболе, заўважылі рэкламны ролік маркі Ceresit, на якім зухаватыя мяшэчкі з будаўнічымі сумясямі гуляюць у футбол. Ролік прыкметны яшчэ і тым, што ён — беларускамоўны.

Чаму беларускі (і замежны) бізнэс усё часцей звяртаецца да беларускай мовы? Пра гэта мы пагутарылі з начальнікам аддзела маркетынгу беларускага аддзялення кампаніі Henkel, якая валодае маркай Ceresit.

Выказалі сваю думку пра перспектывы беларускамоўнай рэклам і іншыя ўдзельнікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!, які адбыўся 7 ліпеня ў Мінску. На ім абралі самыя ўдалыя рэкламныя ідэі году, створаныя на беларускай мове. Тут былі і вядомыя сотням тысячаў беларусаў відэаролікі, і нікому не вядомая рэклама — бо забароненая. Гаворка вядзецца пра макет рэкламнага шчыта, які Мінгарвыканкам не дазволіў да ўстаноўкі на вуліцах горада. Тым не менш, ён атрымаў прыз фестывалю Adnak! Чаму так адбылося? Якая міжнародная карпарацыя з’яўляецца самай беларускамоўнай? Як выглядае найлепшая беларускамоўная рэклама?

Глядзіце відэа (+ найлепшыя беларускамоўныя відэаролікі):

Ідэя зладзіць фэст, які будзе спрыяць з’яўленню якасных беларускамоўных рэкламных прадуктаў, належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У арганізацыі фестывалю дапамагаў спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць