Здарэнні

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце

У канцы кастрычніка ў кватэры аднаго з брэсцкіх ЖК адбылося падвойнае забойства — там знайшлі целы 35‑гадовай К. і яе маці. Абедзве памерлі ад нажавых раненняў. Загінулая жанчына была замужам за 50‑гадовым дальнабойшчыкам — пазней менавіта яго затрымалі па падазрэнні ў злачынстве.

Пасля выхаду першай публікацыі з Onliner звязаўся блізкі сябар сям'і. Ён падзяліўся падрабязнасцямі аб асобе падазраванага і расказаў пра тое, што папярэднічала трагедыі.

Пара пераехала ў Брэст з Пружан, пабудаваўшы двухпакаёвую кватэру ў новым жылым комплексе. К. працавала касметолагам і вяла б'юці-блог, у якім зрэдку дзялілася і асабістым. Мяркуючы па публікацыях, пра мужа яна адгукалася добра.

Аднак апошнім часам жанчына выглядала прыгнечанай. Яна прызнавалася падпісчыкам, што на доўгія месяцы выпадала з сацсетак, і раіла «ніколі не здраджваць сабе, любіць і быць у сябе на першым месцы».

Пазней з рэдакцыяй звязаўся блізкі сябар сям'і. Вось што ён расказаў пра самога фігуранта і атмасферу ў доме напярэдадні трагедыі:

— Яны пераехалі ў Брэст, калі цалкам зрабілі рамонт у новай кватэры. Ведаю, што першапачаткова В. з'язджаць з Пружан не хацеў — быццам адчуваў… Як вы і пісалі, ён працаваў дальнабойшчыкам, пастаянна быў у рэйсах. Знаёмым ён запомніўся адкрытым, хатнім чалавекам. Па раніцах выходзіў на прабежку, гуляў у тэніс, гатаваў, дапамагаў дзядулю і бабулі К. на лецішчы. Уся яго радня жыве ў іншай краіне, таму да яе блізкіх ён ставіўся досыць цёпла.

Па словах суразмоўцы, шлюб з К. стаў для мужчыны трэцім. Агульных дзяцей у пары не было — яны страцілі дзіця. Ад другога шлюбу ў мужчыны засталася дачка, адносіны з якой заўсёды былі добрымі: пакуль дзяўчынка расла, яна часта праводзіла ў іх выхадныя ў Пружанах.

Прыблізна год таму адносіны паміж сужэнцамі далі трэшчыну, расказаў сябар сям'і. У двухпакаёвай кватэры яны жылі ўтрох — разам з маці К., якая прыехала ў Беларусь некалькі гадоў таму.

— Калі К. была падлеткам, маці пайшла ў іншую сям'ю і з'ехала ва Украіну. Па сутнасці, дзяўчынку выгадавалі бабуля і дзядуля па бацькоўскай лініі, яна была да іх прывязана. Бацькі і дзядулі ўжо няма ў жывых. Зараз у яе засталася толькі пажылая бабуля, якой усё гэта перажыць невыносна цяжка.

Як расказаў сябар сям'і, К. спачатку не хацела прымаць маці, але менавіта В. настаяў: маўляў, гэта ж мама. У выніку забралі яе да сябе ў новую кватэру. Суразмоўца запэўнівае, што спачатку мужчына ставіўся да цешчы добра: стараўся падтрымаць, штомесяц выдзяляў грошы — яна нідзе не працавала.

— Што, на ваш погляд, магло адбыцца?

— Усё пачалося прыкладна за год да таго, што здарылася. В. пачаў заўважаць у К. перапіскі ў тэлефоне, хаця да апошняга адмаўляўся верыць, што ў яе нехта з'явіўся. Літаральна за пару дзён да трагедыі ён выпадкова наткнуўся на паведамленні ў тэлефоне цешчы — перапісваліся маці з дачкой (рэдакцыя свядома апускае змест гэтых паведамленняў з этычных меркаванняў). Калі В. гэта прачытаў, стаў, зразумелая справа, перажываць, выпіваць, высвятляць адносіны. Ён адчуваў здраду і з боку маці К., да якой цёпла ставіўся. І для яго гэта быў свайго роду падвойны ўдар. За дзень да трагедыі ў кватэру выклікалі міліцыю. А вось што менавіта адбылося далей — цяпер высвятляе следства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць