Спорт22

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый

Вызначыліся пары чвэрцьфіналу Лігі нацый па футболе. У двух з чатырох супрацьстаянняў паўторацца матчы плэй-оф чэмпіянату свету 2026 года. Зборная Іспаніі згуляе з Францыяй, а Нарвегія сустрэнецца з Англіяй.

Фота: УЕФА

Астатнія пары выглядаюць так: Нідэрланды — Партугалія і Бельгія — Германія.

Першыя матчы чвэрцьфіналу пройдуць 25—27 сакавіка 2027 года, паядынкі ў адказ — 28—30 сакавіка. Паўфіналы запланаваныя на 9 і 10 чэрвеня, а матч за трэцяе месца і фінал адбудуцца 13 чэрвеня.

Сярод найбольш чаканых дуэляў — супрацьстаянне іспанца Ламіна Ямаля і француза Кіліяна Мбапэ, а таксама англічаніна Гары Кейна з нарвежцам Эрлінгам Холандам.

Дзейны пераможца турніру — зборная Партугаліі. У фінале папярэдняга розыгрышу яна перамагла Іспанію ў серыі пенальці пасля нічыёй 2:2 — 5:3.

Каментары2

  • Вольга
    20.11.2026
    Цікавыя расклады для тых, хто цяпер задавольваецца футбольчыкам замест палітыкі. Палітыка цяпер нашмат цікавейшая.
  • 20 год у аффсайдзе
    20.11.2026
    Англія добра выглядае. Трафард як чорт той, дадатковы плюсік, якога ім не хапала. Што на моладзевым турніры ў свой час выратаваў Англію ад гіспанцаў, што вось зараз.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак8

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму3

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць