Грамадства

Да галадоўкі пратэстантаў далучыліся ўжо 110 чалавек

Ад сёньня сытуацыя з будынкам пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» набывае якасна новы характар. 9 кастрычніка сыходзіць тэрмін, калі паводле закону будынак пераходзіць да дзяржавы...

Ад сёньня сытуацыя з будынкам пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» набывае якасна новы характар. 9 кастрычніка сыходзіць тэрмін, калі паводле закону будынак пераходзіць да дзяржавы (дзесяць дзён таму на рахунак царквы было пералічана 17 тыс. даляраў).

Аднак вернікі царквы, а таксама прадстаўнікі іншых пратэстанцкіх саюзаў, што далучыліся да іх на знак салідарнасьці, працягваюць акцыю пратэсту. Ад 6 кастрычніка ў будынку царквы працягваецца пост-галадоўка. Пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка кажа пра істотную падтрымку з боку пратэстанцкіх цэркваў Беларусі: «На ўчорашнім богаслужэньні прысутнічала 25 пастыраў, што маюць вялікі ўплыў у сваіх суполках». Таксама, як ён кажа, чакаюцца акцыі салідарнасьці за мяжою – пікеты каля беларускіх пасольстваў. А ўжо цяпер з-за мяжы тэлефануюць і пішуць неабыякавыя людзі, выказваюць падтрымку галадоўнікам.

Пастар Ганчарэнка ня ведае, чаго чакаць ад уладаў ад сёньняшняга дня, але выказвае ўпэўненасьць у дзеяньнях пратэстуючых: «Мы ўжо неаднаразова выказваліся на гэтую тэму і магу яшчэ раз сказаць – добраахвотна сваю царкву мы не аддамо». На пытаньне пра настрой людзей, што на дадзены момант знаходзяцца ў царкве, ён кажа, што зараз ідзе абмеркаваньне наконт аптымізацыі ўмоваў галадоўкі. «Людзі настроеныя рашуча і ўпэўнена», – кажа В.Ганчарэнка.

Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксей Шэін таксама далучыўся да галадоўкі. Паводле ягоных словаў, на дадзены момант ў акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 110 чалавек. Частка трымае галадоўку ў самім будынку царквы (цяпер там знаходзіцца блізка паўсотні чалавек), частка – па-за яе межамі. Аляксей разам зь сямюдзесяцьцю вернікамі знаходзіўся ў царкве сёньня ўначы. Ён кажа, што акцыя пратэсту вернікаў царквы «Новае жыцьцё» не засталася па-за ўвагай прадстаўнікоў іншых цэркваў: «Учора на службе былі прадстаўнікі Саюзу цэркваў веры эвангельскай, з Баранавічаў вернікі пяцідзясятніцкіх цэркваў «Збаўленьне» і «Новае жыцьцё» (ня блытаць зь менскай царквой)».

На думку сп.Шэіна, сытуацыя з будынкам царквы мае некалькі варыянтаў разьвязаньня. Першае, сілавое вырашэньне з прыцягненьнем да высяленьня міліцыі. Другое, што падаецца больш вераемным, зацягваньне вырашэньня праблемы. «На носе зіма, і, магчыма, улады спадзяюцца, што людзі стомяцца пратэставаць, увага да акцыі пратэсту ападзе, – мяркуе А.Шэін. – Аднак другі варыянт таксама ненадзейны, калі ўлічыць, наколькі неадэкватныя бываюць учынкі ўладаў. Таму мы мусім быць гатовыя да ўсяго».

На гэтую ж тэму глядзі:

Іван Пашкевіч: Вучань Лукашэнка годны свайго настаўніка Сталіна. (Былы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер дарадца старшыні Саюзу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў камэнтуе галадоўку эвангелістаў з царквы «Новае жыцьцё»);

– а таксама блогі Юліі Дарашкевіч і Андрэя Лянкевіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць