Усяго патроху

Прынц Чарльз просіць брытанцаў не прымаць ванны

Прынц Чарльз папрасіў жыхароў Вялікабрытаніі адмовіцца ад паўнацэннага купання ў ванне, каб абараніць навакольнае асяроддзе ад забруджвання.
Як паведамляе выданне Thе Dаіl Mаіl, спадчыннік брытанскага прастола прапанаваў сваім суайчыннікам замяніць купанне ў ванне прыняццем душу. Аднак Чарльз адзначыў, што і ў душы таксама не варта затрымлівацца. На думку прынца, пяці хвілін на аднаго чалавека будзе цалкам дастаткова. Варта адзначыць, што ініцыятыва па змене рэжыму захавання асабістай гігіены стала адным з пунктаў «зялёнай» праграмы прынца Чарльза. Прынц таксама распрацаваў яшчэ 19 парадаў, якія павінны дапамагчы брытанцам стаць бліжэй да прыроды. У прыватнасці, па яго праграме, трэба больш уважліва ставіцца да рэшткаў ежы і не выкідваць іх без патрэбы, а таксама старацца шматразова выкарыстоўваць упакоўку ад прадуктаў (кансервавыя бляшанкі і пакеты). Сам прынц таксама стараецца клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. Напрыклад, аўтамабілі Чарльза ездзяць выключна на арганічным паліве — на біядызелі з алею, а таксама на этаноле з віна. Нагадаем, што ў рамках сваёй «зялёнай» кампаніі Чарльз правядзе фестываль. Адметна, што 8 верасня для наведвання ўпершыню будуць адкрытыя сады Кларэнс-хаўс, вестмінстэрскай рэзідэнцыі членаў брытанскай каралеўскай сям’і. На фестывалі будзе прадстаўлена «экалагічная» калекцыя адзення, распрацаваная актрысай Эмай Уотсан, вядомай па ролі Герміёны Грэнджар з фільмаў пра Гары Потара. Нагадаем, што ў кастрычніку 2009 года прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заклікаў суграмадзян спыніць спевы ў душы і не мыцца ў ім больш за тры хвіліны, бо краіна адчувае цяжкасці з пастаўкамі вады і электрычнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі8

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць