Эканоміка11

У Беларусі пабудуюць новыя газаправоды

У Беларусі плануецца пабудаваць новыя газаправоды ў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Аб гэтым гаворыцца ў Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь,
якая зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У якасці асноўных напрамкаў развіцця газаразмеркавальнай сістэмы Беларусі на прагназуемы перыяд у стратэгіі таксама называюцца будаўніцтва размеркавальных газавых сетак ад існуючых малазагружаных станцый да буйных спажыўцоў паліва і іх перавод на выкарыстанне прыроднага газу, пры гэтым маштабы будаўніцтва будуць залежаць ад аб’ёмаў паставак газу ў рэспубліку. Запланавана будаўніцтва размеркавальных газавых сетак у газіфікаваных населеных пунктах, перавод жылога фонду населеных пунктаў са звадкаванага на прыродны газ.

Паводле прыведзеных у стратэгіі даных, прапускная здольнасць сістэмы магістральных газаправодаў Беларусі складае 51 млрд. куб.м у год, беларускага ўчастка расійскага газаправода Ямал-Еўропа — 33 млрд. куб.м у год. Па магістральных трубаправодах, якія праходзяць па тэрыторыі рэспублікі, расійскі прыродны газ транспартуецца ў напрамку Польшчы, Украіны, Літвы і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Газаразмеркавальная сістэма забяспечвае дастаўку і рэалізацыю прыроднага газу па размеркавальных газаправодах агульнай працягласцю 40,1 тыс. км, з іх 20,3 тыс. км у сельскай мясцовасці. Прыродным газам газіфікавана каля 65 працэнтаў жыллёвага фонду рэспублікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску17

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску17

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць