Грамадства55

У Магілёве будзе беларускамоўны клас. У класе — адна вучаніца

Клясу адчыняюць на базе першай магілёўскай школы, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду, непадалёк ад гарвыканкаму.
Адзінай вучаніцай у клясе будзе Ялінка Салаўёва. Акрамя сям’і Салаўёвых ахвотнікаў атрымліваць веды па-беларуску ў малакамплектнай клясе не знайшлося.

1 верасня Ялінка Салаўёва з бацькамі, а дзевятай гадзіне раніцы прышла на першую сваю ўрачыстую школьную лінейку. Бацькі азнаёміліся з умовамі навучаньня дачкі:

«Умовы нас задаволілі. Асобная невялічкая будзе кляса. Вылучылі нам настаўніка. Побач у клясе будуць вучыцца такія ж, як і Ялінка першаклясьнікі. У „прадлёнку“ яны будуць разам хадзіць. Праблемаў з камунікацыямі ў яе ня будзе зь імі. Пагутарылі мы й з дырэктаркай. Яна з разуменьнем паставілася да сытуацыі. Цяжкасьць будзе хіба ў тым, што адна настаўніца. Калі яна, да прыкладу, захварэе, то складана знайсьці ёй замену, бо па-беларуску ж трэба гаварыць. Нам паабяцалі, што вырашаць такія праблемы. Яшчэ адна нязручнасьць для настаўніцы. Ёй зрабілі пагадзінную аплату», — паведаміў «Свабодзе» Зьміцер Салаўёў.

У аддзеле адукацыі гарвыканкаму стрымана камэнтуюць адкрыцьцё клясы. У самой школе паведамілі, што адкрыцьцё беларускамоўнай клясы з адным вучнем плянуецца. Аднак прызналі, што заўтра Ялінка Салаўёва мусіць быць у школе.

Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцьця групы дамагліся бацькі.

Каментары5

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць