Улада

«Усе асобнікі кнігі Сіпакова мусяць быць зьнішчаныя»

Кіраўнік выдавецтва «Харвест» Юры Хацкевіч: інцыдэнт адбыўся празь няведаньне таго, што знак «Беларускага кнігазбору» афіцыйна зарэгістраваны.

Кіраўнік выдавецтва «Харвест» Юры Хацкевіч: інцыдэнт адбыўся празь няведаньне таго, што знак «Беларускага кнігазбору» афіцыйна зарэгістраваны.

У верасьні на паліцах беларускіх кнігарняў зьявілася кніга эсэ пісьменьніка Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на плянэце Зямля». У самім факце выданьня такой кнігі няма нічога дзіўнага, апроч таго, што выданьне пабачыла сьвет пад вокладкай «залатой» сэрыі «Беларускага кнігазбору». Як высьветлілася пазьней, сам «Беларускі кнігазбор» ня меў ніякага дачыненьня да выданьня кнігі. Зборнік убачыў сьвет ў недзяржаўным выдавецтве «Харвест».

Па нейкім часе ўправа МГА «Белкнігазбор» выступіла з заявай да сваіх чытачоў, дзе гаварылася, што кніга Янкі Сіпакова выйшла «бязь ведама і дазволу і не адпавядае канцэпцыі і прынцыпам сэрыі». Такім чынам, «Харвест» парушыў аўтарскія правы, выкарыстаўшы афіцыйна зарэгістраваны таварны знак.

Кіраўнік выдавецтва «Харвест» Юры Хацкевіч кажа, што інцыдэнт адбыўся празь няведаньне таго, што гэты знак «Беларускага кнігазбору» ёсьць афіцыйна зарэгістраваным. «Мы ня ведалі гэтага. Сіпакоў прынёс да нас кніжку і вельмі рашуча настойваў, каб яна выйшла менавіта ў гэтай сэрыі і менавіта пад такой вокладкай, нам не ўдалося яму ў гэтым адмовіць. У пятніцу ў мяне мусіць адбыцца сустрэча з кіраўніком Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Белкнігазбор» Кастусём Цьвіркам. Папярэдне мы ўжо дамовіліся зь ім, што ў нашым выдавецтве пад такім знакам можа выйсьці яшчэ парачка кніжак «кнігазбораўскай» сэрыі», – сказаў Юры Хацкевіч.

Сам Янка Сіпакоў ня меў вялікага жаданьня размаўляць карэспандэнтам «НН», сказаўшы, што нічога ня ведае ў гэтай справе. Сіпакоў адзначыў, што ў вочы пакуль ня бачыў гэтай кнігі і не трымаў яе ў руках. Разам з тым Янка Сіпакоў пацьвердзіў, што бліжэйшым часам у «Харвесьце» сапраўды павінна была зьявіцца ягоная кніга.

Сп.Сіпакоў толькі аднойчы ажывіўся, калі гаворка пайшла пра зварот управы МГА «Белкнігазбор» да чытачоў, ён зь неўдаваным інтарэсам папрасіў яго зачытаць, калі ж выявілася, што там нічога цікавага для яго няма, ён сьпехам разьвітаўся, яшчэ раз пацьвердзіўшы, што ня мае да справы ніякага дачыненьня, і паклаў слухаўку.

Як пацьвердзілі нам у «Беларускім кнігазборы», яны таксама тэлефанавалі да Янкі Сіпакова, пісьменьнік папрасіў ня ўцягваць яго ў гэтыя разьбіральніцтвы, бо мае кепскае здароўе пасьля нядаўняга інфаркту. Управа МГА «Белкнігазбор» пастанавіла, што ўсе асобнікі кнігі Янкі Сіпакова мусяць быць канфіскаваныя і зьнішчаныя.

У «Кнігазборы» кажуць, што Янка Сіпакоў прыходзіў да іх з кнігай з прапановай надрукаваць яе, але ў выдавецтве зрабіць гэта адмовіліся. Бо яна цалкам не пасуе да канцэпцыі пекнай кніжнай сэрыі, у якой выдаваліся творы беларускіх клясыкаў.

«Кнігазбораўцы» зьбіраюцца даводзіць справу да суду толькі ў тым разе, калі не патрапяць даць рады гэтай справе любамірна.

Каментары

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля14

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?154

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы ВІДЭА3

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля14

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →