Спорт2323

Палонныя беларусы

Адборачны матч да чэмпіянату Еўропы‑2012 паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Румыніі скончыўся з лікам 0:0.

Адборачны матч да чэмпіянату Еўропы‑2012 паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Румыніі скончыўся з лікам 0:0.

Здавалася б, пасля перамогі нашых хлопцаў у Парыжы, стадыён павінен быў быць запоўнены. Але не, на «Дынама» было дастаткова вольных месцаў, асабліва ў ніжніх шэрагах.

Прызнацца, вялікага жадання ісці садзіцца на брудныя крэслы стадыёна становіцца ўсё менш і менш. Дзе павага нашай федэрацыі да заўзятараў?
Чаму яны мусяць прыхінацца да сядзенняў, пасля якіх абавязкова трэба мыць вопратку? Няўжо так цяжка вымыць гэтыя крэслы?

Газеты з сабой пранесці таксама нельга. Некаторыя вынаходнікі хавалі абрыўкі прэсы, прабачце, сабе ў майткі. Толькі так атрымлівалася пранесці. Праўда, гэтым разам пры ўваходзе раздавалі невялічкія пакеты. І тое нейкі плюс.

А мінус — пільны надгляд пры ўваходзе. Міліцыянт углядаецца ў кожны шалік. Каб, не дай Бог, не было з Пагоняй, ці яшчэ чаго. Каб трапіць на трыбуны трэба прайсці праз тры кардоны міліцыі.

Як заўсёды, добра зараджалі група падтрымкі з Б‑12. Гукалі «Слава Радзіме», стадыён дапамагаў.

У адрозненні ад папярэдняга матчу, Штанге зрабіў дзве замены. Ян Цігараў загрыпаваў, і ягонае месца даверылі аўтару гола ў вароты французаў Сяргею Кісляку. А вастрыні атакі Віталя Радзівонава змяніў Сяргей Карніленка.

Менавіта легіянер казанскага «Рубіна» меў найбольш востры момант нашых за матч, але ў пачатку сустрэчы прабіў міма з перспектыўнага становішча.

Увогуле, забягаючы наперад варта сказаць, што нашы так і не нанеслі ніводнага ўдару ў створ румынскіх варот.

Не сказаць, каб карпацкага каманда надта актыўнічала ў нашых уладаннях. Але часам атакавала ўсё ж значна больш небяспечна. Некалькі разоў Юрыю Жаўнову давялося паказаць усё сваё майстэрства.

Другі тайм здалося, што каманды абсалютна забылі пра вароты. Беларусаў гэта тычыцца ў першую чаргу. Толькі пасля замены Глеба і выхаду Пуцілы з’явілася нейкая стройнасць у атаках.

Зрэшты, галоў у гэты вераснёўскі вечар на заўзятары так і не пабачылі – 0:0. Гэта ўжо трэці матч запар нашай каманды на «Дынама», калі беларусы сыходзяць з поля без забітых мячоў (раней у сустрэчах з Украінай і Швецыяй).

Але што пазітыўна, то трэцюю гульню запар пакідаем свае вароты на замку.

Як бы тое не было, але нічыя з больш рэйтынгавым супернікам пакідае беларусам добрыя шанцы на працяг барацьбы за пуцёўку на Еўра‑2012. Трэба толькі гуляць у больш актыўны футбол. Сёння ж нашы былі, як палонныя.

Таксама сёння ў нашай групе Албанія дома мінімальна перамагла Люксембург — 1:0. Боснія — Францыя — 0:2.

Пасля двух тураў табліца ў групе D выглядае наступным чынам: Албанія, Беларусь — па 4 пункты, Боснія, Францыя — па 3, Румынія — 2, Люксембург — 0.

Наступныя матчы адбудуцца 8‑9 кастрычніка: Люксембург — Беларусь, Албанія — Боснія, Францыя — Румынія.

Каментары23

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць