Спорт33

Мінскае «Дынама» атрымала чацвертую запар перамогу ў КХЛ

Прычым тры запар перамогі былі атрыманыя на выездзе - 100% вынік.

ХК «Дынама» Мінск выйграў сёння ў Хабараўску ў мясцовага «Амура» з лікам 4:2 (2:0, 1:1, 1:1).

«Дынама» выступала ў наступным складзе: Мезін; Падградскі — Мойжыш, М.Спірыдонаў — Штумпел (к) — Глазачоў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Неміроўскі; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў — С.Варламаў — Д.Качаткоў.

Шайбы: 0:1 — М.Спірыдонаў (Падградскі, 0.39). 0:2 — Дзямагін (6.50), 1:2 — Шырокаў (Лінг, 27.54). 1:3 — Плат (Мойжыш, Неміроўскі, 28.53), 1:4 — Кулакоў (40.40), 2:4 — Ігнатушкін (Осіпаў, 51.18).

«Дынама» атрымала чацвертую запар перамогу ў КХЛ пасля паразы ў стартавым матчы ад «Тарпеда» (1:3). Прычым тры перамогі былі здабытыя ў выязным турнэ ў Сібір: «Металург» (Навакузнецк), 5:2, «Сібір» (4:2), «Амур» (4:2). Такім чынам на выездзе падапечныя Марэка Сікоры паказалі 100% вынік.

«Дынама» засталося лідэрам Заходняй канферэнцыі (і ўсёй лігі). У клуба на рахунку 12 пунктаў (чатыры перамогі, адна параза; розніца шайбаў 17-9).

Цяпер беларускі клуб тры матчы правядзе ў Мінску:

21 верасня (аўторак)  — супраць уладальніка Кубка Гагарына казанскага «Ак Барса», 23 верасня (чацвер) сустрэнецца з «Нафтахімікам», а 25 верасня (субота) згуляе з «Аўтамабілістам» — былым клубам сённяшняга трэнера «Дынама» Марэка Сікоры.

Гульні праходзяць у «Мінск-Арэне». У будні пачатак а 19-й, у выходныя - а 17-й.

***

Бамбардзіры «Дынама» па сістэме «гол+пас»:

Неміроўскі — 6 (0+6), Плат — 5 (4+1), Спірыдонаў — 5 (2+3), Кулакоў — 4 (3+1), Дзямагін — 3 (3+0), Падградскі — 3 (0+3), Глазачоў, Мялешка, Штумпел, Міхалёў — 2 (1+1), Стась — 2 (0+2), Варламаў — 2 (0+2), Петрашак — 1 (1+0), Антонаў, Касцючонак, Мойжыш — 1 (0+1).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць