Грамадства11

У нядзелю зьезд незалежнага Саюзу пісьменьнікаў

Цягам сёньняшняга паседжаньня зь ліку сяброў Саюзу былі выключаны тыя пісьменьнікі, хто ўступіў у чаргінцоўскі Саюз, усяго было выключана 12 чалавек, сярод іх Навум Гальпяровіч і Уладзімер Ліпскі. Бо сяброўства ў двух пісьменьніцкіх арганізацыях супярэчыць статуту СБП.

Сёньня, 19 кастрычніка, адбылося паседжаньне Рады Саюзу пісьменьнікаў. На паседжаньні быў абмеркаваны шэраг пытаньняў зьвязаных з арганізацыяй XV зьезду гэтай творчай арганізацыі. Зьезд мае адбыцца ў нядзелю ў сьценах Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру (ІВВ). Пачатак а 9:00.

Сябры Рады адзінагалосна ўхвалілі вылучэньне на пасаду старшыні арганізацыі яе сёньняшняга кіраўніка, але ня выключана, што на самім зьезьдзе могуць зьявіцца новыя кандыдатуры.

Намесьнік старшыні СБП Эдуард Акулін заўважае, што гэты зьезд будзе перарэгістрацыйным. Такім чынам сябрамі СБП будуць лічыцца ўсе тыя літаратары, хто зарэгіструецца і возьме ўдзел у працы зьезду. Тыя ж пісьменьнікі, што ня змогуць на ім прысутнічаць, абавязаны цягам бліжэйшага часу пацьвердзіць сваё сяброўства ў пісьмовай заяве.

Цягам сёньняшняга паседжаньня зь ліку сяброў Саюзу былі выключаны тыя пісьменьнікі, хто ўступіў у чаргінцоўскі Саюз, усяго было выключана 12 чалавек, сярод іх Навум Гальпяровіч і Уладзімер Ліпскі, а таксама Мікола Шабовіч, Міхась Башлакоў, Васіль Ткачоў, Ніна Шклярава,

Лідзія Войдзісава. Яны былі выключаныя за парушэньне статутных абавязкаў арганізацыі. Разам з тым былі прынятыя публіцыст з Горадні Мікола Мельнікаў і менская паэтка Ганна Кашуба.

Найхутчэй што зьезд у нядзелю адкрые выступ народнага пісьменьніка Беларусі Ніла Гілевіча. Таксама было прапанавана прыняць у ганаровыя сябры Саюзу творцаў з суседніх краінаў – Дзьмітра Паўлычку, Найдана Вылчава, Рыму Казакову і інш.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць