Здарэнні11

Старшыню сельсавета прымусілі капаць сабе магілу

Старшыню аднаго з сельскіх Саветаў ў Віцебскай вобласці зламыснікі «паставілі на лічыльнік». Патрабавалі, каб, акрамя 200 долараў, якія старшыня пазычыў у аднаго з іх, аддаў і «працэнты»: пад 22 тысячы «зялёных».

Як паведаміў Юрый Шэенкоў — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ, спыненая дзейнасць злачыннай групы з ліку жыхароў Віцебскай вобласці, якія займаліся вымагальніцтвам грашовых сродкаў у старшыні аднаго з сельскіх Саветаў. Не цырымоніліся.

Пацярпелы, у прыватнасці, тры разы быў вывезены ў лясны масіў, дзе ўжо затрыманыя прымушалі яго капаць сабе магілы, а затым раз скінулі ў яе. Надразалі вуха, выбілі зуб… Такім чынам і атрымлівалі грошы.

А беды ў старшыні пачаліся з таго, што

сёлета ў лютым ён ўзяў у доўг у аднаго з удзельнікаў групы 200 долараў.

Своечасова не мог вярнуць. У выніку і быў «пастаўлены на лічыльнік»… Яго прымушалі пісаць распіскі пра тое, што павінен вярнуць працэнты. Атрымалі 900 долараў (разам з сумай асноўнага доўгу), а ў другі раз хацелі атрымаць 1,6 тысячы долараў. Пры перадачы гэтай сумы зладзеі былі затрыманыя ў вясковым доме.

Як стала вядома пасля затрымання зламыснікаў, раней яны не былі судзімыя. Усе беспрацоўныя, жыхары вобласці, ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў.

Ім «свеціць» ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Застаецца адкрытым пытанне: чаму старшыня не ўзяў банкаўскі крэдыт, а звязаўся з ліхім чалавекам, які знайшоў аднадумцаў — «рэкеціраў»?

Не выключаецца, што такім жа чынам «ставілі на лічыльнік» і іншых.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

Спецпасланнік Трампа прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана на чэмпіянаце свету еўрапейскай камандай. Ідэя па-валюнтарысцку дзіўная1

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць