Грамадства1010

Выступіў на сходзе — атрымай 10 сутак!

Супрацоўніка аддзела культуры Валожынскага райвыканкама арыштавалі за выступ на паседжанні па вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі сход.

Супрацоўніка аддзела культуры Валожынскага райвыканкама арыштавалі за выступ на паседжанні па вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі сход.

«Мой сын прыгожа спявае. А цяпер, мабыць, паляціць з працы», — са скрухай гаворыць Марыя Карацюк. Яе 28-гадовы сын Віталь быў удзельнікам паседжання па вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі сход. Паседжанне праходзіла ў раённым Цэнтры культуры 27 кастрычніка. Цяпер Віталь адбывае 10-суткавае пакаранне.

На сход прыйшло каля 400 чалавек. Спачатку выступалі імаверныя дэлегаты, а напрыканцы быў запланаваны канцэрт. У ім мусіў удзельнічаць Віталь, супрацоўнік аддзела культуры райвыканкама. Расказвае Марыя Іванаўна. Сын быў троху выпіўшы. Гэта нібыта заўважыў хтосьці з арганізатараў канцэрту і папрасіў хлопца сысці са сцэны. Той спусціўся ў залу.

А тут кіраўнік райвыканкама пытае, ці жадае яшчэ хто з прысутных выступіць. Віталь і захацеў. Са сцэны ён раскрытыкаваў выступоўцаў, большасць з якіх былі мясцовыя чыноўнікі. Сказаў, што хопіць, маўляў, ужо пустой балбатні, наслухаліся. Тут яму адключылі мікрафон, а затым вывелі са сцэны і адвезлі ў пастарунак.

«Ён такі ціхі, такі спакойны, а тут нешта павярнулася ў галаве. Ён жа талковы, ўсё разумее», — кажа Марыя Іванаўна. Па яе словах, на выступ Віталя рэагавалі па-рознаму: «Сядзела ў залі баб’ё, то крычалі, што ён малайчына, адзін праўду не пабаяўся сказаць».

З меркаваннем, што на сход Віталь Карацюк прыйшоў нецвярозы, згодныя не ўсе. «Гэта прыдумалі, каб было за што арыштаваць», — кажа паэт Алесь Пісарык. Гісторыю пра Карацюка ён пачуў ад сяброў, што былі на тым сходзе. Вылучэнне дэлегатаў ад Валожыншчыны здымалі некалькі дзяржаўных тэлеканалаў.

Начальнік аддзела культуры райвыканкама Вікенцій Адамовіч адмовіўся каментаваць інцыдэнт з удзелам свайго падначаленага.

«Я нясу за яго персанальную адказнасць. Таму гэта мусіць мяне хваляваць у найпершую чаргу».

Марына Тур, загадчыца раённага Цэнтра культуры, дзе адбыўся сход, заявіла, што нічога не ведае пра здарэнне.

«Што вы такое кажаце, я такога не чула! У нас усё цудоўна, усе мерапрыемствы адбываюцца на высокім узроўні. І ніякіх здарэнняў у нас не было».
На пытанне, як яна нічога не ведае, калі сход адбываўся ў Цэнтры культуры, Марына Фларыянаўна заявіла: «Тое, што вы кажаце, гэта абсурд. Я вельмі спяшаюся, у мяне шмат працы — іду ў адпачынак». А потым і ўвогуле адмовілася размаўляць, паўтарыўшы, што ў іх усё цудоўна.

«НН» будзе сачыць за развіццём падзей у Валожыне.

***

Хто прадставіць Валожыншчыну на Усебеларускім сходзе

Як адзначаецца на сайце Валожынскага райвыканкама, 27 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся сход упаўнаважаных, якія прапанавалі на чацвёрты Усебеларускі сход наступных кандыдатаў:

1. Навумовіч Уладзімір Антонавіч, 1955 г.н., вышэйшая адукацыя, старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта;

2. Сінякоў Уладзімір Яўцехавіч, 1947г.н., вышэйшая адукацыя, намеснік старшыні Сталай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання парламента;

3. Крайко Валерый Пятровіч, 1954 г.н., вышэйшая адукацыя, старшыня Мінскага абласнога Суда;

4. Барушка Міхаіл Уладзіміравіч, 1966 г.н., вышэйшая адукацыя, камандзір вайсковай часці 30695;

5. Залеская Валянціна Аляксандраўна, 1962 г.н., вышэйшая адукацыя, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама;

6. Княжэвіч Антон Эдвардавіч, 1956 г.н., сярэдняя адукацыя, кіроўца аўтобуса ДУП «Аўтамабільны парк №14»;

7. Канановіч Ганна Міхайлаўна, 1981 г.н., вышэйшая адукацыя, начальнік аддзела па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, дэпутат Валожынскага раённага Савета дэпутатаў XXVI склікання;

8. Русакевіч Рыгор Мікалаевіч, 1946 г.н., вышэйшая адукацыя, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў, ветэран вайны ў Аўганістане;

9. Скрундзь Яўген Яўгенавіч, 1956 г.н., вышэйшая адукацыя, старшыня СВК «Пяршаі-2003», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

10. Шчэрбітаў Пётр Паўлавіч, 1953 г.н., вышэйшая адукацыя, галоўны інжынер УП «ВоАна-Лад».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы4

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць