Улада11

Рашэнне ЗША аб санкцыях будзе залежаць ад прагрэсу ў сферы дэмакратыі

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан 5 лістапада, выступаючы на XIII Мінскім форуме.

Рашэнне ЗША аб санкцыях ў адносінах да Беларусі будзе залежаць ад прагрэсу беларускай улады ў сферы дэмакратыі, выканання правоў чалавека і вяршэнства закона. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан 5 лістапада, выступаючы на XIII Мінскім форуме.

«ЗША гатовыя да супрацоўніцтва на аснове дэмакратычных прынцыпаў. Паляпшэнне сітуацыі ў гэтых пытаннях важнае для нашага дыялогу і будзе ўплываць на наша рашэнне аб санкцыях», — падкрэсліў Скэнлан.

Амерыканскі дыпламат зазначыў, што снежаньскія прэзідэнцкія выбары будуць «выдатным шанцам для беларускага ўрада паказаць, што ён гатовы прыняць і выконваць міжнародныя стандарты і нормы».

ЗША спадзяюцца, падкрэсліў Скэнлан, што ўсе кандыдаты атрымаюць свабодны доступ да СМІ, будуць праведзеныя адкрытыя дэбаты, а назіральнікі будуць мець магчымасць бесперашкодна ажыццяўляць свае функцыі, у тым ліку ў частцы назірання за падлікам галасоў.

«Мы чакаем, што ў Беларусі гэтыя працэсы будуць праходзіць у адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі. Для нас больш важна гэта, а не вынік выбараў», — сказаў амерыканскі дыпламат.

Скэнлан таксама паведаміў, што пытанне аб санкцыях у адносінах да Беларусі і іх працягу

зараз абмяркоўваецца ў Вашынгтоне. Рашэнне павінна быць вынесенае ў другой палове лістапада.

У сваю чаргу, намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Андрэй Шупляк, выступаючы на форуме, заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў нармальных адносінах са Злучанымі Штатамі. «Дзеянне аднабаковых санкцый, уведзеных ЗША, з’яўляецца галоўнай перашкодай на шляху нашага ўзаемадзеяння. Іх адмена адкрые новыя магчымасці ў развіцці нашых адносінаў», — сказаў ён.

ЗША прымяняюць супраць Беларусі два віды санкцый. Візавыя і фінансавыя абмежаванні ў дачыненні да вышэйшых беларускіх дзяржчыноўнікаў былі ўведзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, прызнаных міжнароднай супольнасцю недэмакратычнымі. Гэтыя санкцыі прэзідэнт ЗША Барак Абама ў чэрвені 2010 года працягнуў яшчэ на год.

Апрача таго, у канцы 2007 года Вашынгтон пачаў выкарыстоўваць у адносінах да Мінска меры эканамічнага ўздзеяння. Былі ўведзеныя санкцыі ў адносінах да дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» і некаторых прадпрыемстваў, што ўваходзяць у яго. Прычынай таксама паслужыла адсутнасць дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.

Зараз гэтыя санкцыі часткова прыпыненыя. Аднак у 2008 годзе яны сталі прычынай сур’ёзнага дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і ЗША, калі бакі адклікалі паслоў для кансультацый і значна скарацілі колькасць супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў. Паўнацэнная дзейнасць пасольстваў не адноўлена дагэтуль.

Каментары1

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць