Грамадства

У Літвы застаюцца пярэчанні наконт беларускай АЭС

У Літвы застаюцца пярэчанні па прадастаўленай Беларуссю справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА), паведамляе літоўскае МЗС.

Афіцыйная Вільня абвергла інфармацыю, якую абнародаваў кіраўнік нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якаў Кенігсберг. 24 лістапада ён, у прыватнасці, заявіў: Літва зняла ўсе пярэчанні па АУНА, якія меліся. «Спецыялісты Літвы пасля апошняга візіту ў Мінск знялі ўсе пярэчанні па беларускай справаздачы аб АУНА. Мы адказалі на ўсе пытанні, якія непакоілі літоўскі бок, і ўсе супярэчнасці былі зняты», — сказаў беларускі чыноўнік.

Пры гэтым кіраўнік камісіі нагадаў, што Літва сама збіраецца будаваць Вісагінаўскую АЭС, якая будзе размешчана непасрэдна на мяжы з Беларуссю.

"Як было заяўлена 18 чэрвеня 2010 года падчас сустрэчы прадстаўнікоў Літвы і Беларусі ў Мінску, а таксама ў лісце Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы, высланым 9 ліпеня Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, працэс АУНА нельга лічыць закончаным, пакуль беларускі бок не прадаставіў усе адказы", — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

Зазначаецца таксама, што «Літва не атрымлівае адказы на прадстаўленыя пытанні наконт праекта беларускай атамнай электрастанцыі, чаму для ажыццяўлення гэтага праекта была выбрана менавіта Астравецкая пляцоўка, якая знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад сталіцы Літвы Вільні».

«Двухбаковую сустрэчу ў чэрвені Літва адмаўляецца прызнаць кансультацыямі па Канвенцыі Эспа аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце, паколькі не былі выкананы патрабаванні канвенцыі аб своечасовым і вычарпальным інфармаванні, арганізацыі публічных абмеркаванняў і іншых працэдурах, згаданых у канвенцыі», — сказана ў паведамленні МЗС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію18

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць