Вакол Кіеўскай Сафіі разгараецца канфлікт навукоўцаў і сьвятароў
Навукоўцы ўпэўненыя, што рэгулярныя царкоўныя службы забіваюць старажытныя кіеўскія храмы. Штуршком да канфлікту стаўся выступ айца Фёдара Шарамета УПЦ на адным з тэлеканалаў. Ён сказаў, што старадаўняй фрэсцы ў Кірылаўскай царкве трэба дамаляваць галаву: «Што гэта за ікона – галава адрэзаная, а тулава ёсьць. Ёсьць царкоўныя правілы. Ікона, якая страціла прыстойны выгляд, ня можа быць выкарыстаная».
Навукоўцы ўпэўненыя, што рэгулярныя царкоўныя службы забіваюць старажытныя кіеўскія храмы.
Штуршком да канфлікту стаўся выступ айца Фёдара Шарамета УПЦ на адным з тэлеканалаў. Ён сказаў, што старадаўняй фрэсцы ў Кірылаўскай царкве трэба дамаляваць галаву: «Што гэта за ікона – галава адрэзаная, а тулава ёсьць. Ёсьць царкоўныя правілы. Ікона, якая страціла прыстойны выгляд, ня можа быць выкарыстаная».
Навукоўцы ўгледзелі ў гэтым пасягальніцтва на даўніну. Ірына Марголіна, намесьніца дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская», упэўненая, што ўнясеньне якіх-кольвек дапаўненьняў у фрэскавы росьпіс, па-першае, сказіць унікальны жывапіс 12 стагодзьдзя, а па-другое, гэта будзе ўжо творчасьць 21-га стагодзьдзя, і да гісторыі яна ня будзе мець ніякага дачыненьня. У гаротным стане знаходзяцца й іншыя храмы, адданыя для богаслужэньняў.
— Копаць ад сьвечак, якая ўвесь час кладзецца на бясцэнны алейны жывапіс і фрэскі, выдаліць надзвычай складана, – жаліцца Ірына Марголіна. – На богаслужэньне прыходзіць багата людзей. Бо гэта не музэй, куды пускаюць абмежаванымі групамі, а таму ад подыху натоўпу парушаецца тэмпературны рэжым, што нэгатыўна ўплывае на стан жывапісу. А калі спальваюць цыдулкі на алтары, іканастас таксама пакрываецца копацьцю.
У Андрэеўскай царкве – архітэктурным помніку і дзейным храме– загадчыца музэю Жана Літвінчук паказала пасьледкі багаслужэньняў:
— З-за таго, што ўвесь час запаленыя сьвечкі, пазалочаныя анёлы з іканастасу пакрыліся копацьцю і сталі падобныя на нэгрыцятаў. Падлога з каркарскага мармуру, які прывозілі з Італіі, сапсутая парафінам. Ва ўнікальны іканастас убітыя цьвікі і навешаныя сучасныя іконы. Адзін з фрагмэнтаў разнога дэкору іканастасу адваліўся з-за няправільнага абыходжаньня.
Сьвятары Кіева-Пячорскай Лаўры, якой гэты канфлікт таксама датычыцца, словы навукоўцаў лічаць выдумкай.
— Дзе разбурэньні? Няма ніякіх разбурэньняў. Можаце самі пайсьці паглядзець. Мы пільнуемся нормаў, усіх ўмоваў эксплюатацыі храмаў, праводзім рэстаўрацыю, – запэўніў архімантдрыт Ірыней.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары