Руслану Яфрэмаву было толькі 39 гадоў.
У Мінску памёр дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Руслан Яфрэмаў. Дырэктара тэатра, які прыехаў на міжнародны калядны оперны форум, знайшлі павешаным у сябе ў нумары 9 снежня.
У гасцініцы «Вікторыя», дзе спыніўся дырэктар тэатра, інфармацыю пра тое, што Яфрэмава знайшлі павешаным, аспрэчваць не сталі. Але
У Вялікім тэатры оперы і балета, які праводзіць оперны форум, на які і прыехаў Яфрэмаў, ад каментароў адмовіліся.
Інфармацыю пра смерць Яфрэмава пацвярджае і расійскі партал Newsru.com, спасылаючыся на
8 снежня адбылася сустрэча дырэктароў тэатраў оперы і балета. Адным з удзельнікаў сустрэчы апынуўся дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Руслан Яфрэмаў.
***
Руслан Юр’евіч Яфрэмаў нарадзіўся ў 1971 г. у Омску. З 1997 года працаваў у Омскай акадэмічным тэатры драмы. З 19 верасня 2008 года прызначаны дырэктарам Новасібірскай оперы.
Каментары