Дазволіць бясплатны праезд у грамадзкім транспарце школьнікам Віцебску, Полацку, Наваполацку і Воршы пастанавіў Віцебскі аблсавет. Пытаньне пра ільготы для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ пакуль вырашаецца.
Дакумэнтам на бясплатны праезд павінна быць даведка са школы, але 13 сьнежня новаўвядзеньне сталася нечаканасьцю і для саміх школьнікаў Віцебшчыны, і для навучальных устаноў. Таму даведкі пакуль ня вырабілі. Кандуктары вызначаюць школьнікаў «на вока» і вераць ім «на слова», кажуць работнікі аўтапарку і
Ільготны праезд — за паўцаны — для студэнтаў, навучэнцаў ПТВ, ліцэяў і каледжаў пакуль абмяркоўваецца ў Віцебскім, Аршанскім, Полацкім і Наваполацкім гарвыканкамах. Там чакаюць адпаведнага рашэньня зь Менску.
Каментары