Указам прэзідэнта Беларусі № 623 ад 8 снежнягенерал-маёр міліцыі Валерый Яромкін вызвалены ад пасады начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
Ён залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў. Тэкст прававога акта размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
На пасаду начальніка ДВП МУС Валерый Яромкін быў прызначаны 30 снежня 2007 года. Да гэтага чатыры з паловай гады з’яўляўся начальнікам УУС Гомельскага аблвыканкама.
Каментары