Улада11

У Кіеве ля пасольства Беларусі прайшла акцыя салідарнасці

21 снежня ў Кіеве прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, а таксама журналісты правялі перад будынкам пасольства Беларусі ва Украіне акцыю салідарнасці з беларускімі калегамі, затрыманымі падчас і пасля завяршэння акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

Як перадае УНІАН, у акцыі ўзяло ўдзел каля 50 чалавек.

Удзельнікі акцыі прынялі зварот да беларускіх уладаў з патрабаваннем вызваліць затрыманых удзельнікаў акцыі і спыніць масавыя рэпрэсіі супраць апазіцыі.

«Сітуацыя ва Украіне таксама робіцца падобнай. Права на свабоду мірных сходаў таксама нярэдка заканчваюцца няўдала для ўкраінскіх актывістаў. І тое, што адбылося 19 снежня 2010, гэта неверагодная праява жорсткасці ў дачыненні да сваіх грамадзян, а таксама парушэнне іх права на мірныя сходы «, — сказала ўдзельніца акцыі, прадстаўнік праваабарончага цэнтра» Поступ «(Луганск) Святлана Тарабанава.

Удзельнікі акцыі таксама вылілі на снег перад пасольствам пунсовую вадкасць як сімвал таго, што падчас акцыі пратэсту ў Мінску ўлада праліла кроў сваіх грамадзян, якія выступілі супраць вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі.

Падчас акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску былі разбітыя вокны і дзверы ў будынку, дзе знаходзяцца ўрад, ніжняя палата парламента, а таксама Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Падчас акцыі і ў ноч на 20 снежня было затрымана больш за 600 удзельнікаў мітынгу, а таксама практычна ўсе кіраўнікі апазіцыйных палітычных партый.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць