Улада1313

Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі

Магілёўскую актывістку завезлі туды з Акрэсціна.

Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі. Шацікава кажа, што яна з сябрамі спрабавала бараніць людзей ад амонаўскай зачысткі.

Яна распавяла карэспандэнту «НН», што ў міліцэйскім аўтобусе пачала збіраць прозвішчы затрыманых і паведамляць іх праваабаронцам па тэлефоне, які адмовілася аддаць. За гэта яе збілі амонаўцы ў двары Кастрычніцкага РУУС. Пасля ў самім РУУСе, расказала Хрысціна, падчас перапісвання звестак і вобшуку затрыманых, яна абурылася. За гэта яе вывалаклі ў калідор і збілі нагамі і душылі. Рабіў гэта, паводле яе словаў, супрацоўнік РУУС В. А.П.. Ён жа забраў у яе пашпарт. Пры гэтым прысутнічала супрацоўніца РУУС С. А. Г..

Ніякіх судовых дзеянняў супраць Шацікавай не праводзілася.

Пасля перапісвання звестак партыю вязняў, у якой была Шацікава, адвезлі ў двор спецпрыёмніка на Акрэсціна і трымалі там у аўтазаку. Актывістка адчула сябе дрэнна і папрасіла помачы ў дактароў. «Доктар на Акрэсціна абследаваў мяне, спалохаўся і накіраваў у бальніцу», — сказала Хрысціна. У шпіталь яе суправаджаў міліцыянт. Ён жа прысутнічаў падчас абследаванняў. «Яго не пусцілі толькі туды, дзе было крэсла», — удакладніла Шацікава.

Хрысціна Шацікава знаходзіцца ў 1-м гінекалагічным аддзяленні Гарадской гінекалагічнай бальніцы, што на вуліцы Сенніцкай. Паводле словаў загадчыцы аддзялення Святланы Кандрашовай, дактары мелі падозранне на апаплексію яечнікаў і ўнутраны крывацёк у брушную поласць. Аднак ад аперацыйнага ўмяшальніцтва вырашылі адмовіцца. Доктар кажа, што да канца тыдня Шацікава можа быць выпісаная.

* * *

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз [email protected]; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).

Каментары13

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла19

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч78

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла19

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць