Грамадства2727

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е

Доктарка з Беларусі Марына Анатольева, якая працавала ў сістэме аховы здароўя Вялікабрытаніі (NHS), прайграла судовы пазоў аб нібыта незаконным звальненні на суму 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Суд прыйшоў да высновы, што жанчыну звольнілі аргументавана, праз недастатковы ўзровень прафесійных камунікатыўных навыкаў, паведамляе The Independent.

Доктарка з Беларусі Марына Анатольева працавала ў сістэме аховы здароўя Вялікабрытаніі. Фота з яе Linkedin

47‑гадовая Анатольева праходзіла паслядыпломную падрыхтоўку па спецыяльнасці «анестэзіялогія» ў бальніцы Сент-Хеленс і Кноўслі (графства Мерсісайд) у перыяд з 2018 па 2022 гады.

Падчас разгляду справы жанчына прызнала, што падчас працы ёй было цяжка падтрымліваць нязмушаныя размовы і што яна не разумела звычкі брытанцаў часта абмяркоўваць надвор’е, адзначыўшы, што ў Беларусі такія размовы былі менш распаўсюджанымі.

Раней Анатольева сцвярджала, што сутыкнулася з менш прыязным да сябе стаўленнем праз сваё паходжанне, рускамоўнасць і «нейраразнастайнасць», аднак гэтыя аргументы былі адхіленыя судом.

Падчас навучання беларускі кіраўнікі і калегі неаднаразова адзначалі неабходнасць паляпшэння яе навыкаў камунікацыі, лідарства і працы ў камандзе. Нарэшце ў 2022 годзе ёй паведамілі, што пры адсутнасці прагрэсу яна можа быць адлічаная з праграмы, а ў кастрычніку таго ж года яе сапраўды выключылі з навучання.

Суд адзначыў, што ў працы анестэзіёлага, асабліва ва ўмовах экстраннай і хірургічнай дапамогі, важнае значэнне маюць не толькі тэхнічныя веды, але і ўменне эфектыўна ўзаемадзейнічаць з калегамі, кіраваць працай каманды і правільна ацэньваць сітуацыю.

Марына Анатольева заяўляла таксама, што яе кіраўніца нібыта намякнула, нібыта праца кансультантам не падыходзіць ёй як маці-адзіночцы і чалавеку з іншага культурнага асяроддзя. Кіраўніца, аднак, гэта адмаўляла, і суд палічыў яе паказанні больш пераканаўчымі, чым сцвярджэнні беларускі

У выніку суд прызнаў звальненне Марыны Анатольевай законным і адхіліў усе патрабаванні беларускі.

Каментары27

  • Фанаты Арсенала
    10.06.2026
    Здесь налицо классическое столкновение менталитетов и культурных кодов. В британской культуре вежливый "small talk" (разговоры о погоде, пустяках) — это не пустая болтовня, а важнейший социальный инструмент. Через него люди показывают дружелюбие, снимают напряжение в коллективе и выстраивают доверие, что критически важно для работы в команде, особенно в операционной.
    В Беларуси же отношение к общению на работе совсем другое: у нас ценится прямота, конкретика и разделение личного и профессионального — пришел, сделал свое дело, ушел. То, что для белорусского врача кажется естественной рабочей сдержанностью, британские коллеги могли счесть высокомерием, холодностью или отсутствием командного духа. Очень жаль, что профессиональные качества ушли на второй план из-за банального несовпадения культурных привычек
  • Elena
    10.06.2026
    Пишу опираясь на свой опыт взаимодействия в рабочем коллективе в Германии в т.ч в больнице и терапевтических центрах (Praxis) . Считаю необходимым включать коммуникативные навыки в список профессиональных качеств. Нет профессионализма в работе с пациентами без соответствия и понимания коммуникативных кодов, ритуалов, смыслов той страны в которой работаешь. НН сделайте об этом подробнее статью - интересно! Ведь мы беларусы думаем что мы такие толерантные, четкие, адекватные...но другая среда даёт нам нерадостный фидбек, как в случае с героиней статьи из UK.
  • а што такое
    10.06.2026
    нейраразнастайнасць?

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць