Грамадства88

АНТ злавіла міліцыю на хлусні наконт Плошчы

56% затрыманых — працуючыя.

Больш за палову з затрыманых 639 чалавек за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня — людзі, што працуюць (55,5%).
Такія дадзеныя былі агучаныя ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ 26 снежня.
Раней МУС заяўляла, што большасць затрыманых складаюць беспрацоўныя і студэнты.

14% з ліку затрыманых — навучэнцы і студэнты, 1,5% — пенсіянеры, 29% — часова нідзе не працуюць.

Большасць затрыманых (73%) — ва ўзросце да 30 гадоў. З гэтага ліку 1% складаюць непаўналетнія, 16% — ад 18 да 20 гадоў, 56% — ад 21 года да 30 гадоў.

Па дадзеных на 22 снежня за ўдзел у акцыі апазіцыі было затрымана 639 чалавек. Такую лічбу журналістам назваў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў і паабяцаў, што іх будзе больш.

Але рэальная лічба працоўных і студэнтаў нават большая за абвешчаную.

Многія людзі пры затрыманні хаваюць сваё месца працы ці вучобы, паведамляюць, што яны часова нідзе не працуюць. Такім чынам спадзяюцца ўратавацца ад звальнення ці выключэння з універсітэта.

Затрыманне за палітыку цягне наступствы для студэнтаў і супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць