Улада3939

Лукашэнка абверг тэорыю, што 19 снежня яго падставілі сілавікі

Таксама ён прагаварыўся, што вязні Амерыканкі не даюць «патрэбных» паказанняў.

На нарадзе 20 студзеня з пікантнай назвай «па некаторых унутрыпалітычных пытаннях» Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці ў выпадку ўвядзення супраць Беларусі якіх-небудзь санкцый падрыхтаваць меры ў адказ.
Аб гэтым паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Адкрываючы нараду, Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні былі разгледжаны праблемныя пытанні эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. «Ёсць неабходнасць сёння абмеркаваць палітычныя пытанні бягучага моманту. І эканамічныя, і палітычныя пытанні, і многія іншыя ў нас вызначаны, — сказаў ён. — Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што ўсе праграмы і напрамкі дзеянняў вызначаны, удакладнены і не могуць быць ніякім чынам перапрацаваны. Таму што няма той сітуацыі, якая дыктавала б нам неабходнасць нейкіх карэкціровак або карэкцый курсу ў тым ці іншым напрамку».

«Нам трэба яшчэ раз усебакова ацаніць сітуацыю, якая склалася вакол нашай краіны, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў, і вызначыць нашы наступныя дзеянні. Вядома ж, мы не збіраемся хаваць праблемы, якія, магчыма, могуць узнікнуць у сувязі з падзеямі ночы 19 снежня», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ніхто з тых, хто ў курсе гэтых падзей, «не сумняваецца ў тым, што супраць нашай дзяржавы была арганізавана змова».

«Спансаравалі яе замежныя спецслужбы, а ролю выканаўцаў адвялі мясцовым адшчапенцам і жулікам ад палітыкі», — як заўжды, непаважна выказаўся Лукашэнка на адрас іншадумцаў.

«Вы, напэўна, звярнулі ўвагу, як шалёна атакуюць Беларусь немцы і палякі. Усё вельмі проста, — адзначыў ён. — Я вымушаны сёння сказаць аб тым, што ўсе праграмы і вялікая частка грошай ішлі з Германіі і Польшчы або праз Германію і Польшчу. Там жа і пісаліся праграмы звяржэння канстытуцыйнага ладу. І гэта не выдумка спецслужбаў. Гэта паказанні тых, хто гэта арганізоўваў».

Пры гэтым

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія сёння спрабуюць абвінаваціць КДБ, МУС і ўвесь сілавы блок краіны ў тым, што яны нібыта дэзынфармавалі і падманулі прэзідэнта. «Я папрашу ў сувязі з гэтым усім супакоіцца і зразумець адну рэч: першым, хто абараняе суверэнітэт і незалежнасць краіны і тую сістэму, якая функцыянуе, з’яўляецца прэзідэнт. Ніякіх дзеянняў праваахоўныя органы не прымалі, не прымаюць і не будуць прымаць па навядзенні парадку ў краіне без санкцыі прэзідэнта»,
 — сказаў беларускі лідар.

«Таму, зыходзячы са сказанага, даручэнне ўраду адно:

у выпадку, калі хто-небудзь паспрабуе ўвесці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінны неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, аж да самых жорсткіх, — сказаў Лукашэнка. —
Ні пад каго прагінацца мы не маем намеру, і нахіляць нас нікому не дазволена. І датычыць гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блакіраваць краіну, — будзе гэта асобная група краін або нават Еўрасаюз у цэлым».

«З Беларуссю нікому і ніколі не будзе дазволена гаварыць з пазіцыі сілы і на мове ўльтыматумаў. Тым не менш нельга хаваць галаву ў пясок і адыходзіць ад абмеркавання праблем. Сітуацыя патрабуе ад нас цвёрдых, узважаных і абачлівых рашэнняў», — заявіў Лукашэнка, што можна расцаніць як пошук зручнай нагоды, каб выпусціць вязняў.

Ён запатрабаваў узмацнення контрпрапаганды: «Ад Міністэрства замежных спраў я чакаю канкрэтных прапаноў па процідзеянню антыбеларускай кампаніі за мяжой. Нам неабходна выпрацаваць комплекс мер, якія не дазволяць зрабіць нашу краіну пешкай у чужой гульні і нанесці ўдар па нашай эканоміцы, бяспецы і суверэнітэту».

«У сувязі з тым, што ад нас патрабуюць, я хачу сказаць, што мы не крыважэрныя. І лёс тых, за каго сёння заўзята змагаюцца ў Еўрапейскім саюзе, выключна ў іх руках, — Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз намякнуў, што выпусціць усіх, хто пакаецца. — Тут ні пры чым ні сілавыя структуры, ні прэзідэнт. Толькі ў іх руках. Хочуць быць у следчым ізалятары — няхай там сядзяць. Хочуць быць са сваімі сем’ямі — гэта таксама ад іх залежыць. Гэта не праблема. Яна вырашаецца сёння следчымі органамі, — адзначыў ён. — Але не толькі ў следчых органаў, але і ў краіны ў цэлым ёсць шэраг пытанняў, на якія мы чакаем ад іх адказаў. І

сядзець як мышы пад венікам у следчым ізалятары і думаць, што заўтра амерыканцы або еўрапейцы прыйдуць і вызваляць іх, бесперспектыўна».

Каментары39

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць