Усяго патроху

Башкірскія мытнікі арыштавалі партыю лялек, якія спяваюць крадзеную песню

Выкананне лялькамі знакамітай песні «Расскажи, Снегурочка, где была» праваахоўнікі палічылі парушэннем аўтарскіх правоў.

Як паведамілі ў прэс-службе Башкартастанскай мытні, у Стэрлітамакскі мытны пост адным з мясцовых прыватных прадпрыемстваў была пададзеная мытная дэкларацыя на афармленне 2812 пластмасавых лялек. «Паненкі» кітайскай вытворчасці на агульную суму больш за 11 300 даляраў да таго ж умелі спяваць.

— Падчас праверкі дэкларацыі была прызначаная экспертыза, у выніку якой спецыялісты вынеслі вердыкт аб тым, што «Песня Зайца і Ваўка», выкананая часткай цацак, — гэта аб’ект інтэлектуальнай уласнасці і ахоўваецца аўтарскім правам РФ. Песенька мае сваіх праваўладальнікаў — кампазітара Генадзя Гладкова і паэта Юрыя Энціна, — заявіў прэс-сакратар Башкартастанскай мытні Ігар Мяшкоў.

Каб спыніць парушэнне закона, мытнікам давялося праслухаць усіх лялек. У выніку высветлілася, што «крымінальную» песню з мультфільма спяваюць 435 лялек. Гэтую партыю давялося ў камерсантаў канфіскаваць. Астатнія цацкі, што выдаюць гукі, аўтарскія правы на якія ні за кім не замацаваныя, дапушчаныя да рэалізацыі і неўзабаве змогуць парадаваць амаль дзве з паловай тысячы дзяўчынак Башкірыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць