Здарэнні

Мінскія міліцыянты раскрылі крадзеж машыны па метадзе Шэрлака Холмса

17-гадовы навучэнец аднаго з мінскіх ПТВ захацеў пакатацца на прыяцельскім аўтамабілі без ведама гаспадара. Сцягнуў ключы, трапіў у аварыю, пасля чаго аўтамабіль і ключы вярнуў на месца.

Сяброўская кампанія адзначала суботні вечар у кватэры па вуліцы Кабушкіна. Адзін з гасцей загадзя прыкмеціў, што гаспадар кватэры паклаў ключы ад сваіх «Жыгулёў» у кішэню штаноў. Пасля таго як гасцінны гаспадар заснуў, юнак сцягнуў ключы і спусціўся на двор.

Жаданне зрабіць начную аўтапрагулку прайшло пасля таго, як, ад’ехаўшы літаральна на 500 метраў, кіроўца ўрэзаўся ў плот. Хлопец вырашыў пра інцыдэнт змаўчаць, а аўто і ключы вярнуць на ранейшае месца.

Убачыўшы назаўтра пашкоджаны аўтамабіль, гаспадар звярнуўся ў міліцыю. Пра тое, што да здарэння мае непасрэднае дачыненне адзін з яго таварышаў, ён на той момант не думаў.

Супрацоўнікі міліцыі, прааналізаваўшы папярэднія падзеі, вывелі зламысніка на чыстую ваду. Адпраўным пунктам падчас пабудовы высноваў стала акалічнасць, на якую нават гаспадар першапачаткова не звярнуў увагі. Справа ў тым, што з раніцы ён знайшоў ключы ад свайго аўтамабіля ў правай кішэні штаноў, хоць звычайна захоўваў іх у левай.

Цяпер нядобранадзейны госць затрыманы, у дачыненні да яго следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Згон»). Аўтааматару пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць