Грамадства33

У Пухавіцкім раёне для Наталлі Ільініч працы няма

Cпадзяванні на тое, што жанчыну адновяць на працы або прапануюць месца настаўніцы ў іншай школе Пухавіцкага раёна, не спраўдзіліся.

На жаль, спадзяванні на тое, што Наталлю Ільініч адновяць на працы альбо прапануюць месца настаўніцы ў іншай школе Пухавіцкага раёна, не спраўдзіліся.

На мінулым тыдні Наталля Ільініч атрымала з раённага аддзела адукацыі адказ на сваю заяву, у якой прасіла дапамагчы ёй з працаўладкаваннем.

Цынізм сітуацыі ўражвае.

«Нанимателем педагогов в учреждениях образования являются руководители учреждений образования, — гаворыцца ў адказе, які падпісаны загадчыкам РАА Таццянай Чарнышовай. — По состоянию на 1 февраля 2011 г.

сведения о вакансиях учителей истории в учреждениях образования Пуховичского района в отдел образования не поступали».

Зараз застаецца толькі чакаць адказу міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, да якога Наталля Ільініч таксама звярнулася з просьбай аб працаўладкаванні. Можа, ён абароніць правы высокапрафесійнага настаўніка, якіх так бракуе Беларусі нават па афіцыйных ацэнках?

Як пісала «Народная Воля», з настаўніцай гісторыі Наталляй Ільініч дырэктар Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Меркуль, прызначаная на пасаду толькі 1 верасня 2010 года, не працягнула працоўны кантракт пасярэдзіне навучальнага года. Як лічыць Наталля, з прычыны яе грамадзянскай пазіцыі — на мінулых прэзідэнцкіх выбарах Ільініч збірала подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты Кастусёва і Міхалевіча. А ў мінулым годзе, калі Наталлі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таіса Данілевіч ультыматыўна прапанавала — альбо праца ў школе, альбо членства ў партыі БНФ, яна заняла прынцыповую пазіцыю і з партыі не выйшла. Болей за тое, яна звярнулася ў пракуратуру з просьбай правесці пракурорскую праверку таго, што адбылося ў кабінеце Данілевіч. І тады свае правы Наталля адстаяла. Пракуратура прызнала, што ніякіх законаў настаўніца з Талькі не парушыла, а былы дырэктар Талькаўскай школы Данута Багдзевіч падоўжыла з ею працоўны кантракт. Але чамусьці толькі на год…

З 27 студзеня Наталля Ільініч беспрацоўная. Былыя вучні і калегі настаўніцы, бацькі дзяцей, у якіх яна выкладала гісторыю, пісалі лісты спадарыні Меркуль з просьбай не звальняць з працы такога педагога як Ільініч. Лісты падтрымкі ішлі ад былых аднакурснікаў Ільініч, выкладчыкаў мінскага педуніверсітэта. Але, відаць, у раённага начальства свой погляд на падбор кадраў, на тое, хто мусіць вучыць нашых дзяцей

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць