На допыце актывістку БХД частавалі ўлюбёнай гарбатай, а на стале паклалі Біблію
Сёння ў КДБ дапыталі кіраўніка моладзевага крыла аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Любоў Каменеву. Чэкісты адмыслова падрыхтаваліся да яе сустрэчы.
Зранку Каменева прыехала ў КДБ са сваім адвакатам, аднак у яго прысутнасці на допыце было адмоўлена.
Допыт цягнуўся каля гадзіны, пра яго змест актывістка БХД распавесці не змагла, бо дала падпіску аб неразгалошванні. Яна толькі адзначыла, што чэкісты цікавіліся не толькі падзеямі 19 снежня, але і ўласна БХД.
Да яе прыходу супрацоўнікі відавочна рыхтаваліся.
У памяшканні для допыту на стале ляжала Біблія, на сценах былі развешаныя календары з беларускімі храмамі, а на дзвярах вісела
Следчы запэўніў дзяўчыну, што ведае пра яе амаль усё і прапанаваў кубак зялёнай гарбаты без цукру — як яна любіць.
Каментары