Гісторыя1010

Улады Зэльвы і далей не жадаюць вуліцы Ларысы Геніюш

Нібыта савету ветэранаў гэтая ідэя не падабаецца.

Грамадскі актывіст з Зэльвы Яўген Скрабутан атрымаў чарговую адмову ад мясцовых уладаў на сваю ініцыятыву аб перайменаванні вуліцы Савецкай у раённым цэнтры ў вуліцы слыннай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, на якой яна жыла.

Гэта ўжо трэцяя адмова — гэтым разам раённы савет дэпутатаў спасылаецца на тое, што прэзідыум раённага савета ветэранаў адзінагалосна выступіў супраць перайменавання Савецкай вуліцы ў Зэльве ў гонар паэткі-дысідэнткі, паведаміў Яўген Скрабутан:

— Калі на самым пачатку яны аргументавалі сваю адмову тым, што нібыта вуліца Савецкая асацыюецца ў грамадстве з надзеяй на лепшую будучыню, потым казалі, што нібыта няма грошай на перайменаванне, а цяпер, калі я сабраў усе паперчыны — з тапанімічнай камісіі, адабрэнне абласнога выканаўчага камітэта,-то яны прыдумалі, што нібыта савету ветэранаў гэтая ідэя не падабаецца.

Грамадскі актывіст ужо больш за паўгода дамагаецца з’яўлення вуліцы ў памяць вядомай паэткі. У наступным сваім кроку ён збіраецца падаваць скаргу ў абаласны савет дэпутатаў на неправамоцнае рашэнне мясцовага савета дэпутатаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць