Улада2525

Багданкевіч: Раманчук адхілены, яму няма апраўдання

Ганаровы старшыня АГП абверг сённяшнюю заяву Раманчука, што той застаецца ў кіраўніцтве АГП.

Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч абверг сённяшнюю заяву Яраслава Раманчука, што той застаецца сябрам партыі і застаецца ў кіраўніцтве АГП.

— Дэ-факта Раманчук сёння адхілены ад пасады намесніка старшыні АГП. Дэ-юрэ, каб зняць Раманчука з пасады намесніка старшыні партыі, трэба з’езд, і ён гэта разумее. Але па нашым статуце найвышэйшым кіраўнічым органам паміж з’ездамі з’яўляецца Нацыянальны камітэт, і Нацыянальны камітэт сёння сказаў сваё слова: аднагалосна Раманчуку заяўлены вотум недаверу. Мы цалкам не згодны з пазіцыяй, якую Раманчук заняў у дачыненні да сваіх паплечнікаў па дэмакратычным лагеры;

замест таго, каб годна папрасіць прабачэння перад абылганымі ім паплечнікамі, перапрасіць і сысці ў адстаўку, ён пачаў шукаць сабе самаапраўдання:
маўляў, былі расстрэлы, былі б смерці. Гэта кажа толькі аб тым, што Раманчук спалохаўся, паддаўся ціску і навёў паклёп на сваіх паплечнікаў.

Ацэньваючы заяву Яраслава Раманчука на Беларускім тэлебачанні, Станіслаў Багданкевіч выказаўся жорстка і рэзка:

— Гэта цалкам справядлівае рашэнне.

Раманчук не вытрымаў псіхалагічнага ціску і зрабіў абсалютна абсурдную заяву, што тры кандыдаты ў прэзідэнты плюс Ірына Халіп арганізоўвалі пагромы і штурм Дома ўрада. Гэта суцэльная ахінея — нават ратуючы сябе, палітык не мае права тапіць іншых.

Нацыянальны камітэт аднагалосна выказаў недавер Раманчуку як намесніку старшыні партыі —
няма ні аднаго сябра Нацыянальнага камітэта, які галасаваў бы супраць. Дэ-факта Раманчук адхілены ад кіраўніцтва партыяй — і мы зробім усё, каб нашы калегі па дэмакратычным лагеры ведалі, што Раманчук не мае права выступаць ад імя партыі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць