Эканоміка1818

Мясніковіч: Сельская гаспадарка знаходзіцца ў жудасным стане

Заявіў прэмер-міністра на пасяджэнні прэзідыума Саўміна па пытаннях развіцця аПК і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ.

Эканоміка сельскай гаспадаркі знаходзіцца ў жудасным стане, заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 15 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ.

Кіраўнік урада нагадаў, што перад галіной стаяць вялікія задачы — выйсці да 2015 года на 7 млрд. долараў экспарту сельгаспрадукцыі, забяспечыўшы пры гэтым станоўчае знешнегандлёвае сальда на ўзроўні 4 млрд. долараў.

«Гэта вельмі цяжка. І цяжка таму, што ў прынцыпе эканоміка галіны знаходзіцца ў дрэнным стане. Нават, я б сказаў, у жудасным (отвратительном)», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Ён зазначыў, што ў прадпрыемстваў АПК вялікія даўгі. «Трэба вырашаць гэтае пытанне», — канстатаваў Мясніковіч.

Таксама ён звярнуў увагу на наяўнасць вялікай колькасці праграм па развіцці аграпрамысловага комплексу. «Рэгламент працы распісаны на ўсе выпадкі жыцця. Але праграмы самі па сабе не рэалізуюцца. Патрабуецца практычная праца і канкрэтны сістэмны падыход», — зазначыў кіраўнік урада.

Перш за ўсё, паводле слоў прэм’ер-міністра, неабходна надаць увагу арганізацыйным пытанням, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, кадраваму забеспячэнню, пытанням, звязаным з эканомікай галіны і прававым забеспячэннем.

Кіраўнік урада закрануў пытанне правядзення веснавой сяўбы. Мясніковіч падкрэсліў неабходнасць арганізавана правесці веснавыя палявыя работы, таму што гэта «практычна старт новай пяцігодкі».

Паводле звестак Белстата, на 1 снежня 2010 года запазычанасць па крэдытах і пазыках сельскай гаспадаркі (уключаючы арганізацыі па абслугоўванні сельскай гаспадаркі) складала 18,1 трлн. рублёў, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 2 трлн. 184,3 млрд. рублёў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць