Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках.
Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага (чацвер) пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках. Дакладна вядома, што, а10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць судзіць Васіля Парфянкова.
Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул.
Што вядома пра Васіля Парфянкова? Падчас
Імя Васіля Парфянкова згадваецца ў «выкрывальных» артыкулах у прэзідэнцкай газеце «Советская Белоруссия» пад загалоўкам «За кулисами одного заговора».
Прынамсі, гаворыцца, што з 2001 па 2005 гады Васіль быў сябрам «Зубра» ды «Маладога фронта», а потым быў на ўкраінскім Майдане. «Саўбелка» з падачы спецслужбаў намякае, што Парфянкоў — ледзь не баявік: «Удзельнічаў у захопе штаба В.Януковіча сумесна з сябрамі УНА УНСО, з якімі падтрымлівае таварыскія адносіны». Для тых, хто не памятае падзеяў 1996 года, наўпрост сцьвярджаецца, што Васіль быццам бы «непасрэдна ўдзельнічаў у пагромах, ажыццяўляў штурм адміністратыўнага будынка — Дома Ураду, разбіваў шкло, дзверы, наносіў удары супрацоўнікам праваахоўных органаў з выкарыстаннем побытавых прадметаў, заклікаў натоўп да актыўных дзеянняў».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары