і заклінаў вучыць замежныя мовы.
Прадстаўляючы ў парламенце праграму дзейнасці ўрада на наступную пяцігодку,віцэ-прэм ’ер Анатоль Тозік яшчэ раз нагадаў: да 2015 года ведаць замежную мову на прыстойным узроўні павінныя ўсе беларускія выпускнікі:
— Гэта проста недапушчальна, калі краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, калі яе эканоміка залежыць шмат у чым ад вонкавых рызыкаў, калі краіна не можа развівацца без прыцягнення замежных тэхналогій і інвестыцый, а практычна ўсе — і эканамічная, і кіроўная эліта — не валодаюць замежнымі мовамі. Я вам па сваёй працы ў Кітаі скажу [Анатоль Тозік быў паслом у Кітаі], што калі прыязджаюць на перамовы кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, калі прыязджаюць кіраўнікі дэпартаментаў, упраўленняў, структураў па замежных сувязях, якія не валодаюць мовай, то кітайцы проста не вераць, што такое можа ў прыродзе быць!
З Кітая новы
— Яшчэ адна задача, якая, мне здаецца, вырашальная, — забяспечанне нашых школьнікаў электроннымі планшэтамі. Вось гэта планшэт, сюды мы можам запампаваць усю школьную праграму ад першага да адзінаццатага класаў, і не будуць нашы маленькія дзеткі, горбячыся, цягнуць гэтыя падручнікі. Калі зрабіць масавую вытворчасць, гэтая штука будзе каштаваць дзесьці каля 200 даляраў.
Каментары