Улада88

Пасольства Расіі пра заўтрашні суд: У выпадку Парфянкова доказы былі, на Брэуса й Гапонава — няма

Дарадца расійскай амбасады ў Мінску Вадзім Гусеў адказаў на пытанні «НН».

22 лютага ў судзе Маскоўскага раёна беларускай сталіцы адбудзецца разгляд справы расійскіх грамадзян Івана Гапонава і Арцёма Брэўса. Іх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў так званых «беспарадках» 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці Мінска.
Тады, як вядома, адбылася шматтысячная маніфестацыя пратэсту супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі.

Першапачаткова за ўдзел у акцыі пратэсту, арганізаванай беларускай апазіцыяй, былі асуджаныя 11 расійскіх грамадзян. Яны адбылі адміністратыўнае пакаранне і былі вызваленыя, аднак двое з іх, Іван Гапонаў і Арцём Брэус, былі затрыманыя паўторна. Іх змясцілі ў СІЗА па вуліцы Валадарскага і абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках.

Як расійскае пасольства бачыць сітуацыю? Ці будуць расійскія дыпламаты прысутнічаць на працэсе? «Наша Ніва» звярнулася па каментар у пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску. На пытанні адказаў дарадца амбасады Вадзім Гусеў.

«НН»: 22 лютага адбудзецца суд над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам. На судзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі амбасады?

Вадзім Гусеў: Так, вядома. Плануецца, што на паседжанні будзе прысутнічаць расійскі консул.

«НН»: З моманту першага затрымання расійскіх грамадзян прайшло ўжо два месяцы. Ці прадпрымала амбасада нейкія крокі, каб паўплываць на лёс сваіх грамадзян?

ВГ: Гэтая справа была з самага пачатку пад кантролем нашай амбасады. За удзел у акцыі пратэсту 19 снежня на плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 11 расійскіх грамадзян. Яны атрымалі адміністрацыйныя арышты. Прадстаўнікі консульства прывозілі ім перадачы, неабходныя лекі. Інфармавалі родных. Аказвалі дапамогу такога характару.

Калі два расійскіх грамадзяніна былі затрыманыя паўторна, расійскі бок выразна выказаў сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Была заява прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, афіцыйная заява МЗС РФ. Мы лічым, што І.Гапонаў і А.Брэус павінны быць вызваленыя.
Супрацоўнікі консульства мелі магчымасць азнаёміцца з пастановай следства. Нашы адвакаты сыходзяцца на тым, што доказаў актыўнага ўдзелу ў акцыі пратэсту расійскіх грамадзян няма. Яны былі у той вечар на плошчы Незалежнасці, але актыўнага удзелу ў падзеях не бралі. Таму павінны быць вызваленыя.

«НН»: Суд над адным з удзельнікаў падзей вечара 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску ўжо адбыўся. Васіль Парфянкоў атрымаў чатыры гады калоніі строгага рэжыму. У выпадку падобнага прысуду для расійскіх грамадзян, амбасада РФ будзе прадпрымаць нейкія дзеянні?

ВГ: Я бы не ставіў воз наперадзе каня.

У выпадку з прысудам грамадзяніну Беларусі былі доказы яго актыўнага удзелу, былі відэазапісы. Таксама Парфянкоў меў судзімасці, што аказала свой уплыў на прысуд.

Мы ж адстойваем пазіцыю, што доказаў актыўнага удзелу нашых грамадзян у пратэстах няма. Таму настойваем на іх вызваленні. Мы не маем намеру аказваць нейкі ціск на беларускі бок. Мы сваю пазіцыю да беларускіх уладаў данеслі.

Зараз будзем чакаць афіцыйнай судовай пастановы па справе нашых суайчыннікаў І.Гапонава і А.Брэуса.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская9

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць