Свет22

Мэр Чыты паскардзіўся, што ў яго няма «ліцэнзіі на адстрэл бамжоў»

Мэр Чыты Анатоль Міхалёў панаракаў, што ва ўладаў «няма ліцэнзіі на адстрэл бамжоў», якія «займаюць 90% месцаў у сацыяльных прытулках Забайкальскага краю, патрабуюць роўных з працоўным чалавекам выдаткаў ад дзяржавы, нічога не даючы ўзамен, і часцяком без асаблівай патрэбы займаюць койкі, дзе маглі б ляжаць падаткаплатнікі».

Такі погляд на праблему гарадскі галава, сябра «Адзінай Расіі» агучыў падчас справаздачы перад мясцовымі дэпутатамі, адказваючы на пытанне прадстаўніка КПРФ Уладзіміра Логінава аб тым, што мэрыя збіраецца рабіць з бяздомнымі, якія «кожную вясну выходзяць на вуліцы горада, як пралескі».

«На жаль, мы не маем ліцэнзіі на адстрэл бамжоў, а іншых законных спосабаў справіцца з імі сёння няма»,

 — заявіў на гэта Міхалёў, якога цытуе агенцтва Zabinfo.ru.

Паводле яго словаў, сёння няма ні афіцыйнага панятку «бомж», ні адказнасці за такі лад жыцця. «На мой погляд, адзіны спосаб вырашэння гэтай праблемы — на федэральным узроўні ўвесці, напрыклад, панятак „дармаед“ з адпаведнай адказнасцю», — прапанаваў кіраўнік горада.

Пакуль жа «мы не можам, як у савецкі час, прымусіць гэтых людзей працаваць» — для гэтага адсутнічаюць законныя падставы, паскардзіўся мэр. Гэта пры тым, што на працу сацыяльных службаў, якія ім дапамагаюць, выдаткоўваецца нямала бюджэтных грошай.

«Да прыкладу, на лячэнне аднаго бамжа медыкі марнуюць у сярэднім 17 тысяч рублёў з бюджэту горада, у той час як для гарадской казны гэтыя грамадзяне не зарабляюць ні капейкі», — прыводзіць яго словы «Забmedia.ru». Партал пры гэтым не згадвае фразы пра ліцэнзію на адстрэл.

Як адзначае РБК, Анатоль Міхалёў з’яўляецца лаўрэатам нацыянальнай прэміі імя Мініна і Пажарскага «Вартаму грамадзяніну — удзячная Расія».

Як раней паведамлялі забайкальскія СМІ, паводле дадзеных праваахоўных органаў, штогод падчас аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў у Чыцінскай вобласці выяўляюць каля 2 тысяч бамжоў. З іх асноўная частка — людзі працаздольнага ўзросту, але больш за 90% пакутуюць на розныя інфекцыйныя захворванні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі15

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі15

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць