Грамадства

Таксі ў Мінску можна будзе замовіць і аплаціць праз сацыяльныя сеткі

З 1 сакавіка па Мінску пачнуць ездзіць інтэрнэт-таксі. Новы сервіс распрацаваў партал TUT.BY разам з мабільным аператарам МТС.

«Па горадзе ўжо ездзяць 15 таксі з лагатыпамі tut.by і МТС, — распавёў Еўрарадыё дырэктар TUT.BY Юрый Зісер. — З першага сакавіка іх павінна стаць 30, а да канца года 150».

Для таго, каб карыстацца інтэрнэт-таксі, давядзецца зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы TUT.BY. Сістэма будзе запамінаць усе паездкі, таму ўводзіць кожны раз новыя параметры не спатрэбіцца, абяцаюць стваральнікі сервіса. Таксама ў машынах будзе бясплатны інтэрнэт. Пасажыр зможа палазіць па сайтах падчас паездкі, з мабільнага альбо ноўтбука.

«Па-першае, таксі абсталяванае інтэрнэтам праз wi-fi. Па-другое, заказаць можна праз інтэрнэт, але гэта ўжо не новае. Галоўны фокус у іншым. Усё гэта прывязана да ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы tut.by, а гэта значыць, што сістэма памятае усе замовы карыстальніка і вядзе поўны ўлік замоваў».

Замаўляючы таксі, можна будзе і ацаніць кошт паездкі. Проста указаць, адкуль і куды ехаць, а сістэма пакажа цану. Можна адразу і аплаціць банкаўскай карткай праз сістэму «плаці tut.by».

«Больш за тое, можна адразу ж праз інтэрнэт аплаціць паездку і ўжо таксісту нічога не плаціць. Можна гэтую ж самую паездку аплаціць у таксі з камп’ютара, ці мабільнага праз інтэрнэт».

Самае цікавае, што замова ідзе не праз аператара, а наўпрост таксісту, які знаходзіцца бліжэй да вас. Адлегласць вызначаецца з дапамогай сеткі мабільнага аператара.

«Праз мабільнага аператара вядома, дзе знаходзіцца заказчык, і замова ідзе адразу таму таксісту, які знаходзіцца побач».

Калі таксіст прыняў замову, на мабільны тэлефон прыходзіць смс-паведамленне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам16

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена4

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам16

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць