Улада1616

За прывязку з АЭС Расія засыпле Лукашэнку таннымі крэдытамі

Умовы выдачы «могуць быць блізкія да ўмоў МВФ па апошнім крэдыце», — сказаў кіраўнік расійскага Мінфіна.

Умовы выдачы «могуць быць блізкія да ўмоў МВФ па апошнім крэдыце», — сказаў кіраўнік расійскага Мінфіна.

Расія разглядае магчымасць выдачы Беларусі дзяржаўнага крэдыту на $ 1 мільярд. Яшчэ $ 2 мільярды Мінск просіць у антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын на прэс-канферэнцыі па выніках Міждзяржрады ЕўрАзЭС і пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы.

«Беларусь звярнулася ў антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС з просьбай аб выдзяленні на $2 млрд крэдыту і да ўрада Расеі яшчэ аб $1 млрд», — цытуе Кудрына РІА «Навіны».

Ён адзначыў, што дадзеныя просьбы паступілі ад беларускага боку каля паўгода таму, і перамовы працягваюцца. Кудрын дадаў, што крэдыты, у прыватнасці, вылучаюцца на правядзенне структурных рэформаў. Умовы выдачы «могуць быць блізкія да ўмоў МВФ па апошнім крэдыце», — сказаў кіраўнік расійскага Мінфіна.

Раней прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія выдасць крэдыт Беларусі на будаўніцтва першай беларускай АЭС. Гэта будзе гіганцкая сума $6 мільярдаў.

Акрамя таго, Пуцін у часе прэс-канферэнцыі па выніках міждзяржрады ЕўрАзЭС ў Мінску падкрэсліў аб’ёмы бязмытных і льготных паставак нафты і газу. Ён заявіў, што агульны аб’ём субсідый у выніку гэтага ў 2011 годзе складзе $ 4,3 млрд.

«Беларусь нас папрасіла — мы 21,6 мільёна тон нафты наогул бязмытна пастаўлялі. А ведаеце, колькі каштуе бяспошлінная нафту ў такім аб’ёме? Я магу вам сказаць, што агульны аб’ём субсідавання беларускай эканомікі па годзе складзе прыкладна $ 4300000000», — заявіў ён.

Новыя крэдыты — расійская аддзяка лукашэнкаўскаму рэжыму за пабудову АЭС Расіяй. Расійскі праект будзе азначаць пастаўкі расійскага атамнага паліва навечна. Гэта яшчэ больш узмацніць залежнасць Беларусі ад Масквы.

Што да новых крэдытаў, дык, магчыма, іх выдача будзе абумоўленая прыватызацыяй некаторых прадпрыемстваў на карысць Масквы. Прынамсі, Пуцін зрабіў акцэнт на ідэі перадачы МАЗа ў адну групу з КАМАЗам.

Удзячны Пуцін у часе візіту падыгрываў Лукашэнку.

Беларусь «аб’ягорыла» Расію ў частцы паставак прадукцыі, заявіў ён.

«Расійскі экспарт у Беларусь летась вырас на 8%, а імпарт беларускіх тавараў у Расію — больш як на 46%».

У той жа час Пуцін з задавальненнем адзначыў, што падчас перамоў Расія і Беларусь падпісваюць шэраг пагадненняў у энергетычнай сферы — у прыватнасці, аб паралельнай працы энергасістэм.

Пасля кароткага перыяду «пакарання» Беларусі за непрызнанне Абхазіі адносіны Масквы і Лукашэнкі вярнуліся да ранейшага фармату. Масква шчодра фінансуе дыктатарскі рэжым у абмен за эканамічную прывязку і культурную русіфікацыю.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка21

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць