Прычына банальная — адсутнасць грошай.
Шклоўскі райвыканкам паведаміў Беларускай федэрацыі футбола, што мясцовы «Спартак» не будзе выступаць у другім дывізіёне чэмпіяната Беларусі.
Прычына банальная — адсутнасць грошай.
Гэта не першы выпадак за гэтае міжсезонне, калі беларускія футбольныя клубы сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцамі. Нагадаем, у лютым нясвіжскі «Верас» адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце краіны ў першай лізе, а ўдзел ФК «Баранавічы» ў гэтым жа турніры дагэтуль знаходзіцца пад пытаннем.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары