Улада22

Расійскага журналіста вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы

У судзе над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным абвешчаны перапынак да 15:30. Журналіста вінавацяць у хуліганстве.

Паводле аршанскага праваабаронцы Васіля Леўчанкава, якому ўдалося трапіць на судовы працэс, расейскаму журналісту далі адваката.

Міліцыянты з аршанскай транспартнай міліцыі, якія выступаюць у якасьці сьведкаў, паказалі, што затрыманьне журналіста адбылося паводле апэратыўнай інфармацыі: нібыта Аляксандар Лашманкін перавозіў амфэтамін. Падчас затрыманьня, цьвердзяць міліцыянты, журналіст пачаў нецэнзурна лаяцца, што і стала прычынай судовага разбору.

Судзьдзя аршанскага суду Іна Кохава абвясьціла перапынак да 15:30.

Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што сапраўдная прычына затрыманьня Аляксандра Лашманкіна палягае ў тым, што ён кіраваўся ў Менск напярэдадні Дня волі 25 сакавіка.

У ноч на 24 сакавіка аршанская транспартная міліцыя зьняла Аляксандра Лашманкіна зь цягніка Чалябінск-Берасьце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць