Маладыя людзі чытаюць тэкст з паперак, апусціўшы вочы і збіваючыся.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступіў з відэазваротам да сусветнай супольнасці. Для гэтага БРСМ выкарыстаў папулярны відэахостынг YouTube.
«На працягу апошніх чатырох месяцаў наша краіна стала аб’ектам беспрэцэдэнтнай па сваёй хлуслівасці кампаніі», — так пачынаецца зварот. Далей у тым жа духу. Маладыя людзі чытаюць тэкст з паперак, апусціўшы вочы і збіваючыся. Асуджаюць Плошчу і ўсхваляюць палітыку кіраўніка Беларусі.
Цікава, што зварот мае і персанальную скіраванасць шэрагу сусветных палітыкаў. На думку прадстаўнікоў БРСМ, іх ролік проста абавязаныя паглядзець Барак Абама, Дзмітрый Мядзведзеў, Кэтрын Эштан і ўвесь Еўрапейскі парламент.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары