Свет99

Нанесены авіяўдар па рэзідэнцыі Кадафі

Авіяцыя НАТО нанесла ўдар па тэрыторыі рэзідэнцыі Баб аль-Азізія лівійскага лідара Муамара Кадафі, размешчанай на паўднёвым усходзе Трыпалі, сур’ёзна пашкодзіўшы тры будынкі,
перадае «Інтэрфакс». Паводле наяўных дадзеных, дах аднаго з будынкаў праваліўся. У лівійскім урадзе лічаць, што мэтай удару быў сам Муамар Кадафі. Паводле інфармацыі ўладаў, у гэтых будынках лівійскі лідар праводзіў сустрэчы і нарады.

Заходнія СМІ са спасылкай на неназваную прадстаўніцу прэс-службы Кадафі паведамляюць пра 45 пацярпелых у выніку налёту. 15 з іх атрымалі сур’ёзныя траўмы, некалькіх чалавек пакуль не ўдаецца знайсці. Праз некалькі гадзін пасля авіяналёту пажарныя ўсё яшчэ спрабуюць даць рады агню ў будынках, якія падвергліся бамбардаванню.

Цяпер Муамар Кадафі і яго сям’я хаваюцца ў падземным бункеры, які размешчаны, магчыма, менавіта пад рэзідэнцыяй Баб аль-Азізія,
перадае ИТАР-ТАСС.

У суботу бамбардаванням падвергліся іншыя вайсковыя і грамадзянскія аб’екты ў сталіцы Лівіі Трыпалі. Бамбавалі таксама аб’екты ў Гар’яне, Эль-Хумсе, Эль-Асе і Сірце, у наваколлях якога нарадзіўся і вырас Кадафі.

Некаторыя кіраўнікі кааліцыі сапраўды схіляюцца да неабходнасці фізічнага знішчэння кіраўніка лівійскай рэвалюцыі.
Ваенны міністр Вялікабрытаніі Ліям Фокс заявіў, што палкоўнік Кадафі з’яўляецца «законнай мішэнню для такіх нападаў». Аднак найвышэйшае вайсковае камандаванне Злучанага Каралеўства з гэтым не пагадзілася. Начальнік штаба ўзброеных сілаў краіны генерал Дэвід Рычардс заявіў, што «рэзалюцыя ААН не дапускае» палявання «персанальна на палкоўніка Кадафі».

За ліквідацыю Кадафі выступаюць уплывовыя амерыканскія сенатары-рэспубліканцы Ліндсэй Грэм і Джон Мак-Кейн, адзначае брытанская газета The Daily Telegraph.

Апошні нядаўна наведаў апірышча паўстанцаў Бенгазі. Там ён заявіў таксама: «Для мяне цалкам відавочна, што ЗША павінныя граць больш важную ролю ў сэнсе ваенна-паветраных удараў. Нашы саюзнікі па НАТО не маюць ні рэсурсаў, ні, шчыра кажучы, рашучасці — толькі шэсць краін з 28 сябраў НАТО актыўна ўдзельнічаюць у аперацыі».

Міністр замежных справаў Вялікабрытаніі ў нядзелю не выключыў выкарыстання амерыканскіх беспілотных лятальных апаратаў для забойства Кадафі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было4

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было4

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць