Улада2727

Працэс Саннікава. Дзень трэці

У залу суда прыйшло каля 30 невядомых маладзёнаў. Смелыя паказанні сведкаў абароны.

18:08

Суд працягнецца ў сераду 4 мая а 10 раніцы.

17:06

Наступныя сведкі -- Алена Вішнеўская і Андрэй Сталетаў.

15:42

Суд не далучыў фотаздымкі да матэрыялаў справы.

15:32

Радыё «Свабода» перадае:

Кучко заявіў, што ён заставаўся на плошчы Незалежнасці пасля разгону дэманстрацыі. На яго, пажылога чалавека, спецназаўцы не звярнулі ўвагі. Ён заявіў, што на Плошчы пасля разгону не было ніякіх бутэлек, ледарубаў, каністраў і ўсяго іншага, што потым паказала БТ у фільме «Жалезам па шкле». Сьведка назваў гэты фільм фальшыўкай і заявіў, што ў той вечар пасля разгону зрабіў мабільным тэлефонам 5 здымкаў плошчы пасля разгону, на якіх зафіксаваныя калоны міліцыянтаў машына і не бачна ніякіх прадметаў, якія паказала БТ і пра якія гаворыцца ў матэрыялах справы.

Кучко папрасіў далучыцць гэтыя здымкі да справы. Абвінаваўца выступіў супраць. Адвакаты падтрымалі.

Суддзя высвятляе падрабязнасці стварэння гэтых здымкаў.

Некаторыя ў зале заапладзіравалі ўчынку сведкі.

Адвакаты і падсудныя азнаёміліся са здымкамі Плошчы, зробленымі Пятром Кучко.

Кучко кажа, што гатовы аддаць фотапарат на экспертызу. Суддзя здзіўляецца, як міліцыянты не арыштавалі сведку ў ноч на 20 снежня.

15:06

Дапытваюць сведку Пятра Кучко. Ён кажа, што сярод людзей на мітынгу была разняволеная атмасфера. Акцыя была мірнай.

13:01

Лабковіч кажа, што дзверы і вокны Дома ўрада білі чалавек 10–15. Паводле праваабаронцы, за гэтым назіралі афіцэры ў цывільным, якіх Лабковіч бачыў раней на акцыях. Яны з Гулаком падышлі да гэтых людзей. І Гулак папытаўся ў афіцэраў, чаму не ўмешваюцца ў гэта. Калі невялікая група б’е вокны, а акцыя мірная. «Афіцэры сказалі, што мы не павінны наводзіць парадак. Мы проста тут стаім».

12:54

«У КДБ святло ніколі не гарыць», — кажа У.Лабковіч. «Цёмнае царства», — панеслася па шэрагах.

12:39

Наступны сведка — праваабаронца Уладзь Лабковіч.

12:31

«Я не бачыў траўмаваных супрацоўнікаў міліцыі. Не бачыў, каб ім нехта аказваў супраціў. Я заставаўся на Плошчы апошнім», — расказвае Бяляцкі.

«Чаго вы артыкулы пішаце такія некампетэнтныя? — запытаўся ў пракурора Алесь Бяляцкі. — Былі масавыя беспарадкі? Не было!»

Бяляцкі кажа, што ў сукупнасці беларускія выбары не адпавядаюць міжнародным стандартам.

12:25

«Паводзіны міліцыі я лічу безадказнымі. Тое, што адбылося ля Дома ўрада — гэта вынік іх бяздзеяння, і адсутнасці кантактаў з арганізатарамі. Калі б кантакт быў, то і нас бы тут не было сёння», — кажа Алесь Бяляцкі.

Праваабаронца не бачыў, каб паралізоўвалася праца нейкі ўстановаў. Ніхто не забягаў унутр будынкаў. «Калона прайшла цягам пяці хвілін — і ўсё».

12:18

Бяляцкі гаворыць, што ўсю акцыю людзі паводзілі сябе мірна. «Праяваў агрэсіі не было».

«Ніякіх экстрэмісцкіх групаў, што рыхтаваліся да змагання з міліцыяй, там не было», — кажа сп. Алесь.

11:58

Бяляцкі кажа, што акцыя 19 снежня нічым не адрознівалася ад шматлікіх іншых вулічных дэманстрацый апошніх 25 гадоў. Яна мела мірны характар.

«Сярод людзей не было нервознасці. Усяго было 20–30 тысяч чалавек. На Кастрычніцкай адпаведных умоваў для правядзення акцыі не было, бо гучна грала музыка, нельга было нічога чуць. Для арганізацыі мітынгу сітуацыя была безнадзейнай».

11:44

Наступны сведка — кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

11:43

«Ці вымагала сітуацыя жорстка збіцця дэманстрантаў?» — пытаецца Саннікаў у Груздзіловіча.

«На мой погляд, не». Груздзіловічу не дазволілі сысці на працу. Учора спецназаўцам пасля паказанняў дазвалялі.

12:39

Саннікаў кажа, што чакалі, каб нехта выйшаў на перамовы з дома ўрада. Ён кажа, што сам будучы намеснікам міністра замежных справаў, часта працаваў у выхадныя.

Таксама па словах Саннікава ў Доме ўрада абавязкова мусіў быць нейкі дзяжурны чыноўнік. Пасля ўжо ягоная справа перадаваць Сідорскаму, ці прымаць рашэнне самому.

Саннікаў задае Груздзіловічу пытанне па-беларуску, ці чуў ён нейкія заклікі да гвалту, ці быў такі план. Груздзіловіч лічыць, што агульнага плана дзеяння ў кандыдатаў не было.

11:20

Працягваецца допыт Алега Груздзіловіча. Калі астатніх сведак будуць дапытваць у такім жа тэмпе, то ўсё можа зацягнуцца вельмі надоўга.

10:41

Груздзіловіч расказвае, як бачыў, калі спецназаўцы «подла, ззаду білі мітынгоўцам». Даставалася нават старым, але найбольш жорстка білі маладых. «Кулаком у твар».

10:34

«У мяне ўражанне было, што першапачаткова шкло білі не мітынгоўцы, а ўжо потым прыйшлі і ўдзельнікі дэманстрацыі», — кажа Груздзіловіч. Ніякай арматуры, ледарубаў, каністраў ён не бачыў.

10:25

Па словах Алега на Кастрычніцкай плошчы людзей было так многа, што ім не было куды там дзецца, таму людзі рушылі ўбок плошчы Незалежнасці. Груздзіловіч не бачыў ніякіх парушэнняў заканадаўства.

Потым Алег расказваў пра біццё шкла. «Яшчэ мітынг не пачаўся, а шкло ўжо было пабітым».

10:17

Пачынаецца допыт журналіста Радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча. Гаворыць па-беларуску. Кажа, што па працы ведае Саннікава і Яроманка.

Груздзіловіч быў на Плошчы па прафесійныхабавязках. Гаворыць, што акцыя была абсалютна мірнай. Груздзіловіч чуў заклікі, што выбары фальшывыя, трэба патрабаваць новых.

10:08

Зараз адвакатка Кавалеўская робіць хадайніцтва аб допыце сведак з боку абароны. Усяго дзевятнаццаць чалавек. Сярод іх журналіст Алег Груздзіловіч, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч.

10:07

У залі суда прысутнічае трыццаць невядомых маладзёнаў. Праўда, яны не прызнаюцца, з якой навучальнай установы прыйшлі. «Нам проста цікава», — кажуць яны. Доўгі час у залу суда не магла трапіць мама Фёдара Мірзаянава.

У судзе знаходзіцца часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан, прадстаўнікі АБСЕ, нямецкага пасольства, Уладзімір і Люцыяна Халіпы.

***

Працягваецца судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе, па якой праходзяць экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, а таксама, а таксама актывістамі апазіцыі Іллём Васілевічам, Уладзімірам Яроменкам, Фёдарам Мірзаянавым і Алегам Гнедчыкам.

Саннікава абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а астатніх ва ўдзеле ў беспарадках.

У першы дзень былі дапытаныя абвінавачаныя. Толькі Яроменак прызнаў сваю віну, а Гнедчык — часткова. Саннікаў не прызнаў. Васілевіч і Мірзаянаў заявілі пра псіхалагічны ціск на іх.

У чацвер былі заслуханыя сведчанні пацярпелых. Баец Лушчык прызнаўся, што атрымаў 19 снежня траўму ягадзіцы, пасля чаго чатыры дні адляжаў у шпіталі.

Дваццаць адзін пацярпелы на суд не з’явіўся, бо знаходзяцца ў адпачынку, ці на лячэнні. Чатырох пацярпелых вырашаны выклікаць паўторна.

Каментары27

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка1

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?32

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка1

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →