Культура22

Распачынаецца кампанія па зборы літаратуры для СІЗА і турмаў

Ініцыятары — маладафронтаўцы.

«Малады Фронт» (зарэгістраваны ў Чэхіі) распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.

— Калі раней маладафронтаўцы меліся займацца праблемаю выхавання дзетак з дзіцячых дамоў на грунце нацыянальнай ідэі, дык у цяперашняй сітуацыі мы вымушаны памяняць ракурс і падтрымаць палітвязняў, — паведамілі «Народнай Волі» ў прэс-службе МФ. — Суды за Плошчу-2010 амаль скончаныя, і хутка ўсіх бязвінна асуджаных развязуць па калоніях на невядомы тэрмін. Чым мы можам дапамагчы нашым братам у гэтым выпрабаванні? Сярод звычайных адказаў накшталт пісання лістоў і арганізацыі акцый салідарнасці мы знаходзім і новы — перадача ў СІЗА і калоніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя беларускія турмы не могуць пахваліцца добрымі бібліятэкамі, і многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоваму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця.

Дарэчы, кожны чалавек можа перадаць кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку у «МФ», сябры якога затым падрыхтуюць невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні. Каб перадаць кнігу, напішыце на емэйл [email protected].

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць