Грамадства11

Акцыя «Стоп, бензін» прайшла ў Брэсце

Прыблізна 100 чалавек узялі ўдзел у акцыі супраць павышэння цэн на паліва вечарам 24 мая ў Брэсце.

У іх ліку былі мясцовыя прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», актывісты рэгіянальных структур Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», паведаміў БелаПАН адзін з каардынатараў акцыі ў Брэсце, член аргкамітэта па стварэнні БХД Дзмітрый Шурхай, давераная асоба Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле слоў Шурхая, аўтамабілісты сабраліся на стаянцы каля ўваходу ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і калонай праехалі па цэнтральных вуліцах горада да спартыўнага комплексу «Вікторыя».

«Па ходзе руху да нас далучаліся новыя аўтамабілісты. У выніку ў акцыі ўзялі ўдзел больш як 40 аўтамабіляў, — зазначыў Шурхай. — Практычна на ўсіх машынах былі лагатыпы акцыі, таму іншыя вадзіцелі, якія ехалі па гэтых вуліцах, сігналілі нам, выказваючы сваю салідарнасць».

Як і падчас папярэдняй акцыі, людзьмі ў цывільным вялося відэаздыманне з легкавога аўтамабіля.

«Я мяркую, нам удалося дасягнуць адной з галоўных мэтаў акцыі: паказаць, што ёсць брэстаўчане, якія не баяцца публічна выступаць супраць чарговага падаражання аўтамабільнага паліва», — заявіў Шурхай.

Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.

У акцыі «Стоп-бензін», якая адбылася ў Брэсце ў чэрвені 2010 года, узялі ўдзел 10 аўтамабілістаў, у аналагічнай 28 красавіка гэтага года — прыкладна 40.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі26

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць