Улада55

Праходзіць з’езд «Справядлівага свету»

На ім адбудуцца выбары старшыні.

Сёння ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу пачаўся 15-ты з’езд беларускай партыі левых «Справядлівы свет». У ім удзельнічаюць каля 200 дэлегатаў.

На з’езьдзе будзе дадзена ацэнка дзейнасці партыі за 4 апошнія гады, вызначаны мэты і задачы на будучыню. На форуме таксама будзе абранае новае кіраўніцтва партыі.

Гэтым разам спачатку выберуць старшыню партыі і яго намеснікаў, а ўжо пасьля цэнтральны камітэт. Раней рабілася наадварот. Намеснік старшыні партыі Валеры Ухналёў патлумачыў новаўвядзенне тым, што цяпер старшыню можна будзе абраць з шырокага кола партыйцаў, а не абмяжоўвацца толькі цэнтральным камітэтам.

З справаздачным дакладам выступае старшыня партыі Сяргей Калякін. Ён у прыватнасці адзначыў, што партыя «з’яўляецца адной з самых уплывовых сіл у дэмакратычным руху Беларусі».

Сяргей Калякін рэзка скрытыкаваў кіраўніка дзяржавы. Паводле ягоных слоў, «у краіне цяпер добра жывуць толькі бюракратыя, якая разраслася да велізарных памераў, ды новая беларуская буржуазія. А ўсім астатнім застаецца толькі чарка ды шкварка».

Сяргей Калякін адзначыў, што сярод насельніцтва Беларусі расце разуменне неабходнасці дэмакратычных зменаў, і партыя павінна гэтым скарыстацца.

З’езд завершыць сваю працу ў нядзелю, 29 мая.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць