Упершыню за160-гадовую гісторыю выдання The New York Times яго галоўным рэдактарам стане жанчына, Джыл Абрамсан.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце газеты.
Абрамсан, вядомая як вашынгтонскі карэспандэнт і рэдактар, зменіць Біла Келера, які сыходзіць у адстаўку, каб стаць пісьменнікам. Яна была адным з двух галоўных намеснікаў Келера з 2003 года. Келер заявіў, што ў сувязі з тым, што фінансаванне газеты цяпер стала больш устойлівым, ён з лёгкасцю перадае кіраванне Абрамсан.
Гэты крок суправаджаўся яшчэ адным кадравым рашэннем. Дзін Бакет, галоўны
рэдактар вашынгтонскага бюро і былы рэдактар Los Angeles Times, стане галоўным рэдактарам навінаў. Прызначэнні ўступаюць у сілу 6 верасня.
Падчас рэдактарства Келера выданне выйграла 18 Пулітцэраўскіх прэмій і пашырыла сваю
Каментары